Вы тут

«Моцны характар — яркая гульня!» Што азначае сімволіка Гульняў


Пра асаблівасці фірменнага стылю расказалі начальнік аддзела маркетынгу Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віталь Астроўскі і начальнік галоўнага ўпраўлення планавання і арганізацыйнай работы Міністэрства спорту і турызму Яўген Залескі.


Віталь Астроўскі адзначыў, што ў сімвале лагатыпа адлюстраваны шэраг характэрных для Беларусі элементаў: арнаментальная васьміканцовая зорка, якая расцвітае ў яркі васілёк. «Васьміканцовая зорка валодае вялікай міфалагічнай глыбінёй, а васілёк з'яўляецца адным з сімвалаў Беларусі. У нашай дынамічнай стылізацыі лагатыпа васілёк выступае як нацыянальная кветка (сімвал гасціннасці і прыязнасці), у ім дамінуюць сіні і валошкавы колеры. Па краях таксама можна ўбачыць чырвоны, чорны, зялёны і жоўты пялёсткі — колеры алімпійскіх кольцаў. Гэта сімвалізуе тое, што мы падтрымліваем шматвяковыя алімпійскія прынцыпы і традыцыі, захоўваем іх і ствараем свае», — падкрэсліў ён.

Зацверджаны слоган «Моцны характар — яркая гульня!» у кароткай і ёмістай форме перадае асноўную мэту Гульняў, адзначыў Віталь Астроўскі. «Урачыстасць спорту — гэта і ёсць момант яркай гульні. Гэты момант немагчымы без прысутнасці моцнага характару і волі да перамогі», — сказаў прадстаўнік НАК.

Талісманам Гульняў стала самабытная беларуская рысь пад імем Рысік. «У геральдыцы рысь заўсёды апісваецца як спрытны і хуткі звер, які валодае інтэлектам і вострым розумам — усе якасці, якія ідэальна падыходзяць для спартыўнага талісмана. Калі прыгледзецца дэталёва, то можна ўбачыць, што ўзоры на рысі выкананыя ў стылі маляваных дываноў, натхнёных мастачкай Аленай Кіш, — дадаў Віталь Астроўскі. — Было мноства варыянтаў талісмана, пачынаючы ад Бусліка, Зубрыка і шмат іншых беларускіх звяроў. Многія талісманы ўжо выкарыстоўваюцца, і мы вырашылі не паўтарацца, знайсці нешта новае і спыніліся менавіта на Рысіку. Гэтая жывёла прысутнічае ў беларускай міфалогіі, культуры. На наш погляд, атрымалася добра. Любы талісман пры распрацоўцы робіцца з ухілам на тое, каб выклікаць станоўчыя эмоцыі і быць сімпатычным. І наш талісман не стаў выключэннем», — расказаў начальнік аддзела маркетынгу НАК. Таксама ён адзначыў, што пры распрацоўцы формы для зборнай Рэспублікі Беларусь, для валанцёраў, антыдопінгавай камісіі, медыцынскага персаналу зыходзілі з неабходнасці звязаць яе з сімволікай Гульняў краін СНД.

«У першую чаргу сімволіка створана для таго, каб яна была вядомая сярод насельніцтва нашай краіны і гасцей, — адзначыў Яўген Залескі. — Каб, бачачы адзін з трох элементаў або пачуўшы наш слоган, людзі адразу асацыявалі гэта з мультыспартыўным мерапрыемствам».

Сувенірная прадукцыя была выпушчаная ў дастатковай колькасці. Набыць яе можна ў гарадах правядзення Гульняў у крамах, на вакзалах, а таксама ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.