Вы тут

Агуркі па-фінску, удалая салата на зіму, халодная макарона з цукіні


Агуркі па-фінску

Спатрэбіцца: агуркі — 3 кг, вада — 3 л, соль — 6 ст. л., цукар — 400 г, воцат 9 % — 360 мл, насенне гарчыцы — 2 ч. л., лаўровы ліст — 3 шт.


Агуркі папярэдне замачыць у вадзе на дзве гадзіны. Нарэзаць іх буйнымі кавалачкамі. Маленькія агурочкі разрэзаць напалам.

Бяром вялікую міску, ставім на агонь і наліваем тры літры вады. Дадаём соль, цукар, насенне гарчыцы і лаўровыя лісты.

Як толькі вада закіпіць, дадаць воцат і яшчэ раз даць марынаду закіпець.

У кіпячы марынад дадаём часткамі агуркі — будзьце асцярожныя. Некалькі хвілін памешваем агуркі, чакаем, калі ўсе агурочкі памяняюць свой колер, пасля таго варым яшчэ роўна тры хвіліны і здымаем з агню.

Гатовыя агурочкі раскладваем у чыстыя стэрылізаваныя слоікі. Марынадам заліваем да самага верху.

Накрываем чыстымі вечкамі і закручваем.

Пераварочваем слоікі на вечкі. Укрываем коўдрай і пакідаем стаяць да поўнага астывання.

Такія марынаваныя агуркі захоўваюцца пры пакаёвай тэмпературы.

Агурочкі на смак нагадваюць тыя самыя «венгерскія» з савецкіх часоў.


Удалая салата на зіму

Спатрэбіцца: кабачкі — 2,5 кг; цыбуля рэпчатая — 500 г; алей — 60 мл; галоўка часнаку; соль — 1 ст. л.; цукар — 2 ст. л.; спецыі для шашлыку — 30 г; чорны перац — 1 ч. л.; воцат 9 % — 50 мл.

Маладыя кабачкі наразаем кружочкамі таўшчынёй прыкладна ў 1 см. Перакладваем іх у глыбокую міску, дадаём алей і старанна змешваем. Выкладваем кабачкі на сухую, добра разагрэтую патэльню і абсмажваем да лёгкай залацістасці. Пасля перакладваем іх на талерку. Цыбулю наразаем паўколамі, перакладваем у глыбокую міску, засыпаем туды соль, цукар, перац чорны, усё старанна змешваем, каб цыбуля пусціла сок.

Дадаём туды заправу да шашлыка і часнок, прапушчаны праз прэс. Адпраўляем сумесь да кабачкоў, усё змешваем, зверху ставім талерку, на талерку — слоік з вадой. Пакідаем на 3-4 гадзіны, каб кабачкі прамарынаваліся і пусцілі сок.

Запаўняем салатай падрыхтаваныя загадзя слоікі, заліваем сокам, які ўтварыўся пасля марынавання. Прыкрываем вечкамі, ставім у рондаль, дно засцілаем ручніком.

Заліваем вадой па «плечыкі» слоікаў, пасля закіпання вады стэрылізуем на працягу 15 хвілін, пасля закручваем вечкамі, пераварочваем уверх дном і даём цалкам астыць.


Халодная макарона з цукіні

У гарачыя дні хочацца ўжываць у ежу штосьці прахалоднае. Тут на дапамогу прыходзіць халодная паста, прыгатаваная ў выглядзе багатых салатаў. У большасці выпадкаў інгрэдыенты, якія ў іх выкарыстоўваюцца, не праходзяць тэрмічнай апрацоўкі.

У сённяшнім рэцэпце цукіні будуць ужывацца сырымі. У маладых цукіні вельмі прыемны смак і кансістэнцыя, яны нечым аддалена нагадваюць агуркі. Для таго каб цукіні праявілі свой смак і трохі памякчэлі, іх кароткатэрмінова марынуюць у лімонным соку, што надае халоднай пасце прыемнае асвяжаючае адценне.

Спатрэбіцца: макарона кароткіх фарматаў — 200 г; цукіні маладыя — 2 шт.; памідоры чэры — 6-8 шт.; салодкая кукуруза — 5-6 ст. л.; лімон (невялікі) — 0,5 шт.; аліўкавы алей — 6-7 ст. л.; соль на смак; духмяны молаты перац — на смак; рэпчатая цыбуля (па жаданні)— 0,5 шт.

Цукіні надзерці на буйной тарцы. Дробна парэзаць цыбулю. Змясціць у салатнік, паліць свежавыціснутым сокам лімона, змяшаць і пакінуць марынавацца хвілін на 30.

У гэты час закіпяціце ваду для адварвання макароны. Калі яна закіпіць, пасаліце яе і кіньце варыцца макарону. Варыце па часе, паказаным на ўпакоўцы.

Важна: для падобных салатаў не пераварвайце макарону, паколькі ў развараным і мяккім выглядзе гэтая страва губляе ўсё сваё хараство.

Пасля гатоўнасці (аль-дэнтэ), адкіньце макарону на друшляк і абдайце халоднай вадой для таго, каб спыніць тэрмічны працэс.

На заметку: а) можна сказаць, што ў італьянскай кухні гэта адзіны момант, калі макарона пасля адварвання прамываецца вадой; б) існуе і іншы спосаб, пры якім макарону для ахаладжэння выкладваюць на бляху ці кухонны ручнік у адзін пласт.

Пакуль астывае макарона, парэжце памідорчыкі на палоўкі ці чвэрткі (у залежнасці ад іх памеру) і дадайце да цукіні. Дадайце таксама салодкую кукурузу. Змяшайце, адрэгулюйце па солі і прысыпце, калі падабаецца, духмяным молатым перцам.

Дадайце пасту, паліце аліўкавым алеем.

Можна па жаданні павялічыць колькасць аліўкавага алею.

Старанна змяшайце і падавайце да стала.


Ёсць ідэя!

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.