Вы тут

З 12 жніўня адкрываецца летне-асенні сезон палявання на птушыную дзічыну


З 12 жніўня адкрываецца летне-асенні сезон палявання на вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную дзічыну, слонку, вяхіра, голуба шызага, перапёлкі і фазана.


Фота: pixabay.com

Як інфармуе Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету, паляванне дазволена ў светлы час сутак ружэйным (з засады, з падыходу, з пад’езда з выкарыстаннем маламерных суднаў без рухавікоў, або з выключанымі рухавікамі) і бязружэйным (з выкарыстаннем лоўчых птушак) спосабамі. Падчас ружэйнага палявання дазваляецца выкарыстанне гладкаствольнай паляўнічай зброі і патронаў са шротам, выкарыстанне паляўнічых сабак, акрамя ганчакоў і хартоў.

З 2 верасня пералік дазволеных да здабычы паляўнічых відаў птушак дапоўніцца рабчыкам і шэрай курапаткай, а з 16 верасня — гусём белалобым, гусем-гуменнікам, гусём шэрым і канадскай казаркай.

Прадоўжыцца летне-асенні сезон палявання на птушыную дзічыну да 10 снежня.

Летне-восеньскі сезон палявання адрозніваецца найбольшай папулярнасцю і масавым наведваннем у дні яго адкрыцця водна-балотных паляўнічых угоддзяў паляўнічымі. У сувязі з гэтым не лішнім будзе звярнуць увагу апошніх на асобныя патрабаванні Правілаў палявання.

Загадзя перад выездам на паляванне трэба ўважліва праверыць наяўнасць адпаведных дакументаў і тэрміны іх дзеяння. У Дзяржінспекцыі нагадалі, што пры правядзенні ружэйнага палявання на ненарміруемыя віды паляўнічых жывёл паляўнічы павінен мець пры сабе дзяржаўнае пасведчанне на права палявання, дазвол органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі, квітанцыю або карт-чэк (у папяровым або электронным выглядзе), якія пацвярджаюць факт дзяржаўнай пошліны за прадастаўленне права на паляванне, паляўнічую пуцёўку. Дзяржаўная пошліна за прадастаўленне права на паляванне выплачваецца да пачатку палявання і пацвярджае права на паляванне на працягу дванаццаці месяцаў з дня яго выплаты.

Не лішнім будзе праверыць патранташ, падсумкі і кішэні адзення на наяўнасць забароненых да нашэння і выкарыстанні пры правядзенні палявання «па пяру» паляўнічых патронаў (з карцеччу ці кулямі, патронаў да наразной паляўнічай зброі). Перад паляваннем на вадаплаўную дзічыну такія патроны неабходна пакінуць дома.

Улічваючы шматлікія звароты грамадзян, у Дзяржінспекцыі таксама нагадалі, што камбінаваная паляўнічая зброя лічыцца адначасова і гладкаствольнай, і наразной. Нашэнне і выкарыстанне такой зброі пры паляванні на вадаплаўную дзічыну забараняецца ў незалежнасці ад наяўнасці або адсутнасці ў паляўнічага патронаў да наразнога ствала дадзенай зброі.

Паляўнічаму дазваляецца загадзя прыбыць у месца меркаванага палявання, да наступлення дазволенага для палявання часу. Пры гэтым, паляўнічая зброя да наступлення дазволенага для палявання часу ў абавязковым парадку павінна быць зачахлёнай і разраджанай, а ў паляўнічага павінны быць пры сабе названыя вышэй дакументы, у тым ліку паляўнічая пуцёўка.

Паляўнічы павінен дакладна ведаць, у якіх паляўнічагаспадарчых зонах, егерскіх абходах або паляўнічых дачах яму дазваляецца праводзіць паляванне, у тым ліку ведаць іх межы і рэжым (умовы палявання) у іх. Для гэтага пажадана мець пры сабе актуальную карту-схему паляўнічай гаспадаркі, копію якой можна спампаваць на сайце Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў альбо ў спецыялізаванай інфармацыйнай сістэме Міністэрства лясной гаспадаркі. Інфармацыя аб дазволеных для палявання месцах указана ў паляўнічай пуцёўцы.

У паляўнічых гаспадарках зонах спакою (індэкс зоны — У) паляванне забараняецца. У зонах вядзення паляўнічай гаспадаркі пераважна на дробную дзічыну (Б) і зонах нагонкі паляўнічых сабак (Г) паляванне, як правіла, вядзецца без абмежаванняў.

У паляўнічагаспадарчых зонах вядзення паляўнічага промыслу пераважна на капытных паляўнічых жывёл (зона А) паляванне «па пяру» альбо забаронена, альбо праводзіцца ў прысутнасці працаўніка паляўнічай гаспадаркі.

Уважліва вывучыце ўсю інфармацыю, прапанаваную для азнаямлення пры набыцці электроннай паляўнічай пуцёўкі на сайце ihunt.by.

Пры набыцці паляўнічай пуцёўкі ў службовай асобы карыстальніка паляўнічых угоддзяў абавязкова ўдакладніце межы паляўнічых гаспадарак і рэжым палявання ў іх, нават калі вы рэгулярна палюеце ў гэтай паляўнічай гаспадарцы. У выпадку правядзення паляўнічага ўладкавання (раз у дзесяць гадоў) названыя вышэй межы і рэжым палявання могуць істотна змяніцца. Уважліва азнаёмцеся з загадам паляўнічай гаспадаркі аб адкрыцці сезона палявання, у тым ліку з дазволенымі для палявання тэрмінамі і паляўнічымі днямі.

Каб пазбегнуць узнікнення непрыемных сітуацый, варта таксама ўдакладніць інфармацыю аб наяўнасці ў раёне правядзення палявання забарон або абмежаванняў на наведванне грамадзянамі лясоў (інфармацыя ёсць на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі). У выпадку, калі ў месцы меркаванага палявання (адміністрацыйны раён) устаноўлена забарона на наведванне лясоў, праводзіць паляванне можна, але толькі ў палявых і водна-балотных угоддзях, без заходу на ўчасткі ляснога фонду (лясныя кварталы).

У працэсе палявання дапускаецца выкарыстанне толькі зарэгістраваных у Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў паляўнічых сабак. Пацвярджэннем факта рэгістрацыі служыць рэгістрацыйная картка паляўнічага сабакі.

У Дзяржінспекцыі таксама нагадалі, што ў працэсе палявання «па пяру» дапускаецца здабыча толькі паляўнічых відаў птушак (згодна з дадаткамі 1 да Правілаў палявання), указаных у паляўнічай пуцёўцы.

Акрамя таго, пры любым законным знаходжанні ў паляўнічых угоддзях у мэтах палявання паляўнічым дазваляецца таксама здабыча ваўка, шакала, лісіцы, янотападобнага сабакі, вароны шэрай, сарокі. Пры гэтым дазваляецца прымяняць толькі спосабы і прылады палявання, дазволеныя для палявання на паляўнічых жывёл, указаных у паляўнічай пуцёўцы.

Здабыча ў працэсе палявання дзікай жывёлы, якая не аднесена да паляўнічай або не ўказана ў паляўнічай пуцёўцы (за выключэннем непажаданых відаў), з’яўляецца незаконным паляваннем і цягне адміністрацыйную (частку 1 артыкула 16.27 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях) або крымінальную (артыкул 282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь) адказнасць, а таксама абавязак кампенсацыі парушальнікам прыродаахоўнага заканадаўства шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю.

У пазбяганне няшчасных выпадкаў на паляванні неабходна няўхільнага выконваць патрабаванні правіл бяспекі, выкладзеных у главе 6 Правілаў палявання. Іх парушэнне цягне адміністрацыйную адказнасць (часткі 5 і 6 артыкула 16.27 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях) у выглядзе штрафу ў памеры да 15 базавых велічынь, а ў выпадку паўторнага парушэння на працягу года — ад 10 да 30 базавых велічынь або пазбаўлення права палявання.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.