Вы тут

У Наваполацку пачаўся рэспубліканскі медыцынскі працоўны праект «Медыкус»


Упершыню ў гісторыі маладзёжнага руху Беларусі ў Наваполацку — маладзёжнай сталіцы — разгарнуўся рэспубліканскі медыцынскі працоўны праект пад такой назвай. Ён працягнецца да канца жніўня.


Фота з сайта БРСМ

Праект аб’яднаў каля 50 студэнтаў і навучэнцаў профільных медыцынскіх устаноў адукацыі з Беларусі і Расіі і рэалізоўваецца ва ўстановах аховы здароўя Наваполацка і Полацка: Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы і Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы, дзе маладыя людзі працуюць у якасці малодшага і сярэдняга медыцынскага персаналу і развіваюць свае навыкі.

«Гэта яскравы прыклад таго, як маладзёжныя ініцыятывы знаходзяць сваё ўвасабленне, ажыццяўляюцца, — сказаў другі сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандр Прохараў. — Маладыя людзі агучылі на адной з дыялогавых пляцовак прапанову аб тым, што было б выдатна арганізаваць працоўны праект для навучэнцаў і студэнтаў — будучых медработнікаў. Дзякуючы падтрымцы кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя, Мінадукацыі і горада Наваполацка Рэспубліканскаму штабу студэнцкіх атрадаў БРСМ у год 60-годдзя Беларускіх студэнцкіх атрадаў дадзены праект удалося запусціць. Удзельнічаючы ў профільным працоўным праекце, маладыя людзі не толькі знаёмяцца з умовамі, якія створаныя ва ўстановах аховы здароўя, але самае галоўнае — атрымліваюць практычныя навыкі сваёй будучай прафесіі».

У праекта дастаткова шырокая геаграфія: Віцебск, Гродна, Слуцк, Полацк, Мінск, Варонеж. У ім бяруць удзел байцы студэнцкіх медыцынскіх атрадаў «Героі нашага часу» імя Героя Савецкага Саюза П. У. Несцяровіча (сфарміраваны на базе Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта), «Адрэналін» імя ганаровага пагранічніка Рэспублікі Беларусь, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Р. І. Абялеўскага (на базе Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і медыцынскага каледжа), «Медык» імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанкі (Полацкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа), NaCl імя Героя Сацыялістычнай Працы С. І. Шклярэўскага (Слуцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа), «Добрае сэрца» імя Героя Савецкага Саюза Г. К. Пятровай (Мінскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта). Больш за тое, даведаўшыся пра такую ініцыятыву, на конкурснай аснове ў праекце ўдзельнічае студатрад «Флагман» Варонежскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта імя М. М. Бурдэнкі (Расійская Федэрацыя).

«Байцы прыступілі да работы, і мы ўжо атрымліваем зваротную сувязь ад устаноў аховы здароўя — станоўчыя водгукі, — адзначыў другі сакратар ЦК БРСМ. — Галоўная каштоўнасць — здароўе нацыі, дабрабыт дзяржавы і яе далейшае развіццё. Безумоўна, нашы будучыя медработнікі з высокай ступенню адказнасці разумеюць важнасць і значнасць захавання здароўя насельніцтва».

«Для ўдзельнікаў працоўнага праекта таксама падрыхтавана шырокая культурна-забаўляльная праграма: творчыя і спартыўныя фестывалі, знаёмства з самым маладым горадам Беларусі — Наваполацкам і самым старажытным горадам — Полацкам», — дапоўніў Аляксандр Прохараў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.