Вы тут

Ні кроку без анекдоту: «Каласкі» і «Калінкі» запрасілі на фестываль «Аўцюкі 2023»


Галоўныя завадатары айчыннага жартоўнага руху — удзельнікі Рэспубліканскага фестывалю народнага гумару «Аўцюкі 2023» — прывіталі лепшых гумарыстаў з усіх куткоў краіны ў Калінкавіцкім раёне.


Па традыцыі на свяце быў адкрыты сімвал фестывалю. У гонар сёлетняга, 11-га фэсту ім стала 11-пялёсткавая кветка, якая выконвае жаданні ўсіх гасцей Аўцюкоў.

Не здрадзілі на свяце любімай традыцыі — правядзенню «мытнага кантролю». Каб трапіць у краіну гумару, так аўцюкоўцы называюць свой населены пункт, — неабходна было замест пашпарта «прад’явіць» жарт, анекдот ці прыпеўку.

Пасля госці змаглі завітаць на гумарыстычная падворкі. Іх падрыхтавалі ўсе сельскія саветы Калінкавіцкага раёна і госці свята.

«Эх, лапці мае, абцасы ўсе сцерла. Каб ні пела, ні скакала, то б даўно памерла,» – сыпалі прыпеўкамі гаспадары аднаго з падворкаў па матывах кінастужкі «Вяселле ў Малінаўцы». Так, у каларытных вобразах гасцей фестывалю сустрэлі педагогі Калінкавіцкай сярэдняй школы № 7. Кажуць, рыхтаваліся ўсім калектывам, максімальна ўважліва падышлі да прапрацоўкі знешняга выгляду сваіх персанажаў.

— Нашыя палескія жарты ні з чым не параўнаць, а яшчэ тут асаблівыя людзі, пазітыўны запал. Колькі пражыла, нідзе такіх жартаў больш не чула. Ганаруся нашай зямлёй, нашай краіна, — падзялілася Надзея з Гродзеншчыны, юрыст і аматар здаровага гумару, як сама прадставілася госця свята.

Афіцыйную частку фестывалю адкрылі парад-шэсце з песнямі пад гармонік і прывітанне-віншаванне творчых дэлегацый.

З галоўнай святочнай сцэны ўрачыста адкрылі Рэспубліканскі фестываль народнага гумару «Аўцюкі 2023» намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў і старшыня Калінкавіцкага райвыканкама Сяргей Гвоздзь.

Кіраўнік раёна падзякаваў аблвыканкаму і Міністэрству культуры Беларусі за ўвагу і падтрымку свята на Калінкавіцкай зямлі.

— Гэта самы пазітыўны форум краіны. Ён дае магчымасць усім жадаючым ацаніць народны гумар. Гэта фестываль вынаходлівасці, жыццялюбства беларускага народу. Складана прадставіць наша сучаснае жыццё без добрага жарту, і кожны з нас з’яўляецца носьбітам гэтай культуры. Унікальнасць аўцюкоўцаў у тым, што яны заахвочваюць вялікую колькасць удзельнікаў фестывалю. На самой справе пасмяяцца над сабой могуць толькі моцныя духам людзі, таленавітыя і ў працы, і ў адпачынку, — падкрэсліў падчас цырымоніі адкрыцця агульнабеларускага свята намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў.

У конкурснай праграме ва ўменні дасціпна жартаваць сёлета паспрачаліся творчыя дэлегацыі з усіх абласцей Беларусі.

— Для мяне сапраўды гонар быць тут. Шчыры дзякуй гасцям, усім людзям, якім прыязджаюць кожны раз на фестываль, — падзякаваў старшыня журы фестывалю «Аўцюкі 2023», мастацкі кіраўнік тэатра народнага гумару і песні «Радзівілаў тэатр» Уладзімір Радзівілаў.

На высокую канкурэнтаздольнасць і рост узроўню арганізацыі свята звярнула ўвагу і член журы фестывалю, начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Ірына Карповіч.

— Сёння фестывальная палітра нашай краіны вельмі разнастайная. На інфармацыйным полі сёння беларускім фестывалям нават прыходзіцца бароцца за ўвагу, таму што ў адзін і той час праходзяць святы ў розных кутках краіны. Так што ідзе харошая канкурэнцыя за тое, каб прыцягнуць больш наведвальнікаў, быць ў інфармацыйным полі і ў рэйтынгу фестываляў краіны вышэй, лепш, круцей. Гэта садзейнічае развіццю, — адзначыла госця свята.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.