Вы тут

У кітайскіх гарадах створана звыш 6,7 мільёна новых працоўных месцаў


Па выніках першага паўгоддзя ў кітайскіх гарадах і пасёлках гарадскога тыпу было створана 6,78 мільёна новых працоўных месцаў, што склала 57 працэнтаў ад гадавога мэтавага паказчыка. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве людскіх рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Згодна са статыстыкай, у чэрвені ўзровень беспрацоўя ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу склаў 5,2 працэнта. Кітай плануе да канца гэтага года стварыць у гэтых населеных пунктах 12 мільёнаў новых працоўных месцаў і захаваць узровень беспрацоўя на ўзроўні каля 5,5 працэнта.

Згодна з заявай міністэрства, у першым паўгоддзі ўрад актывізаваў намаганні для вызначэння прыярытэтнасці занятасці. З дзяржбюджэту было выдзелена 52,8 мільярда юаняў (каля 7,4 мільярда долараў), каб заахвоціць працадаўцаў прадастаўляць вакансіі. Кітайскі ўрад усяляк садзейнічае працаўладкаванню маладых людзей, у тым ліку і выпускнікоў ВНУ, праз правядзенне розных мерапрыемстваў. Па стане на канец чэрвеня было створана 683 тысяч месцаў для стажораў. Усяго 519 тысяч чалавек прайшлі стажыроўкі.

Кітай таксама ўзмацніў работу па прафесійнай падрыхтоўцы з удзелам моладзі, у тым ліку выпускнікоў каледжаў і ўніверсітэтаў. У першым паўгоддзі было выдадзена больш за 7,7 мільёна ваўчараў для доступу да бясплатных навучальных курсаў. Міністэрства паабяцала і ў далейшым усяляк садзейнічаць працаўладкаванню выпускнікоў ВНУ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.