Вы тут

Белтэлерадыёкампанія працягвае збор заявак на ўдзел у «Фактар.by»


Белтэлерадыёкампанія працягвае збор заявак на ўдзел у новым сезоне самага папулярнага музычнага праекта краіны — «Фактар.by». Але зрабіць гэта можна толькі да канца ліпеня. А з 3 па 7 жніўня ў Мінску па адрасе пр-т Пераможцаў, 49 ужо пройдуць першыя сустрэчы з патэнцыйнымі героямі шоу. Амбіцыйныя выканаўцы зноў атрымаюць шанц выйсці на сцэну, каб заявіць пра сябе і скарыць сэрцы знакамітых настаўнікаў.


Як вядома, праект «Фактар.by» — не толькі пра музыку, але і пра таленавітых людзей з іх незвычайнымі жыццёвымі гісторыямі. Выступаючы перад зорнымі настаўнікамі, хтосьці зноў здабывае веру ва ўласныя сілы, іншыя атрымліваюць запаветную хвіліну славы, а самыя таленавітыя і харызматычныя ў перспектыве працягваюць барацьбу за галоўны прыз — права падпісаць прафесійны кантракт. Фіналісты папярэдніх сезонаў пад эгідай прадзюсарскага цэнтра і пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі сёння паспяхова скараюць хіт-парады беларускіх і замежных радыёстанцый з аўтарскім матэрыялам і збіраюць канцэртныя залы.

Трэці сезон шоу таксама дасць магчымасць усім жадаючым паспрабаваць паўтарыць поспех Анастасіі Краўчанкі, Мікіты Бялько, Івана Дзятлава і шэрагу іншых выканаўцаў, чые імёны цяпер ведае ўся краіна. Хто зможа даказаць настаўнікам і гледачам, што валодае тым самым фактарам, і стане новай зоркай на небасхіле беларускага шоу-бізнесу — пакуль пытанне, аднак першы крок да сваёй мары варта зрабіць ужо цяпер.

Стаць удзельнікам трэцяга сезона можа кожны. Прыём анлайн-заявак — анкет і фрагментаў вакальных выступленняў — адкрыты на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by. А больш падрабязную інфармацыю шукайце на партале медыяхолдынга, адсочвайце ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» ці ў Telegram-канале ATN_NEWS.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.