Вы тут

Надвор’е: Яшчэ цёпла, але зноў дажджы з навальніцамі


Франтальныя раздзелы прынеслі да нас дажджы рознай інтэнсіўнасці і працягласці. Паводле апошніх звестак, за першую палову гэтага тыдня ў большасці раёнаў краіны выпала ад 13 да 68 міліметраў ападкаў.


Фота: pixabay.com

Няўстойлівы характар надвор'я ў нашай краіне захаваецца да канца ліпеня і ў пачатку жніўня. Гэта значыць, час ад часу будуць дажджы рознай інтэнсіўнасці, пры развіцці воблачнасці месцамі дажджы з навальніцамі. А раніцай у асобных раёнах чакаюцца туманы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу пераважна па ўсходняй частцы Беларусі пройдуць дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы. Удзень месцамі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі, магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца туман. Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе вагацца ад 19 да 25 цяпла.

Дастаткова свежа будзе і ў суботу. У гэтыя суткі ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, а днём месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, уначы і раніцай будзе слабы туман. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 9—16 градусаў, днём — 20—27 цяпла.

Трохі цяплей будзе ў нядзелю і ў панядзелак, але толькі ледзь-ледзь. У перадапошні дзень ліпеня, ноччу пераважна па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра ўночы будзе ў межах ад 9 градусаў па ўсходзе да 17 градусаў па захадзе, днём — ад 20 градусаў па поўначы да 28 па паўднёвым усходзе.

У панядзелак ноччу ў асобных раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца туман. У начныя гадзіны тэмпература складзе 11—18, а днём — 21—28 градусаў. Месцамі чакаецца плюс 18—20 цяпла.

Першы дзень жніўня месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы дасягне 10—17 градусаў, месцамі — 7—9 градусаў. Днём сіноптыкі абяцаюць 19—26 градусаў, а па поўдні — да 28 цяпла.

У сераду пераважна па заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уночы тэмпература паветра складзе 11—18 градусаў, удзень — 20—27 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.