Вы тут

Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца з 1 жніўня ў Беларусі


Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца з 1 жніўня ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 24 ліпеня 2023 года нумар 26, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінпрацы.


Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br364,4, што на 3,5 працэнта вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 мая па 31 ліпеня 2023 года.

Што датычыцца БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп, у адносінах да працаздольнага насельніцтва яго памер будзе Br403,94 (раней — Br389,53); пенсіянераў — Br271,09 (раней — Br265,96); дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — Br232,41 (раней — Br224,26); дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — Br319,5 (раней — Br308,56); дзяцей ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў — Br388,35 (раней — Br378,15).

Змяненне БПМ з 1 жніўня аўтаматычна прыводзіць да перагляду розных надбавак і павышэнняў, убудаваных у сістэму сацабароны, а таксама асобных сацыяльных выплат, што залежаць ад памеру БПМ. Так, змяняюцца памеры дзярждапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, павышэнні да пенсій для асобных катэгорый пенсіянераў, даплаты і надбаўкі пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне, а таксама дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, і сацыяльныя пенсіі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.