Вы тут

«Вялікая бард-рыбалка» — галоўнае свята Чыгірынскага кластара


Такую характарыстыку даў фестывалю, які адбудзецца ў гэтыя выхадныя, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.


Фестываль «Вялікая бард-рыбалка» праводзіцца ў 12 раз і сёлета ў яго будуць свае асаблівасці. Пра гэта ішла гаворка падчас прэс-канферэнцыі на чале з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыем Малашкам. Анлайн удзел у ёй узялі намеснік старшыні Быхаўскага райвыканкама Віктар Агнетаў, раённыя масмедыя, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва Гомельскага аблвыканкама і СМІ Гомельшчыны.

Каб было да канца зразумела, Чыгірынскі кластар — гэта вялікі сацыяльна-турыстычна-эканамічны праект, што рэалізоўваецца ў Быхаўскім раёне. Ён аб'яднае розныя суб'екты гаспадарання, якія вядуць сваю дзейнасць на Чыгірынскім вадасховішчы. І «Вялікая бард-рыбалка» якраз праходзіць у гэтых мясцінах. Для зручнасці наведвальнікаў месца яе правядзення стала больш даступным, летась яна перамясцілася на базу адпачынку Магілёўскага металургічнага завода ў Чачэвічах.

— Дадзены фестываль — цэнтральнае мерапрыемства Чыгірынскага кластара, — падкрэсліў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. — Дзясяткі суб'ектаў гаспадарання розных формаў уласнасці ўдзельнічаюць у вялікім праекце. І ў найбліжэйшы час мы звядзём усё гэта ў адзін вялікі механізм, які будзе функцыянаваць па розных кірунках.

Намеснік старшыні адзначыў таксама, што фармат і кантэкст мерапрыемства вонкава застануцца ранейшымі, але яно стане яшчэ больш дасканалым — з улікам тых заўваг і прапаноў, якія паступалі ад наведвальнікаў.

Намеснік старшыні аблвыканкама акцэнтаваў увагу на зручнасці новага размяшчэння, бо тут ёсць прывязка да ўсіх іншых пляцовак мерапрыемства, сюды можна дайсці нават пешшу ад трасы Бабруйск — Магілёў. Яно мае выдатнае тэхнічнае забеспячэнне, каб усе маглі бачыць і чуць, што будзе адбывацца на асноўнай сцэне.

Новая канцэптуальная старонка фестывалю — спроба спалучыць яго з сібірскім бард-праектам «Станцыя Сібір». Асаблівасць расійскага фэсту таксама ў памкненні захаваць цёплую сяброўскую атмасферу для тых, хто спявае і захапляецца аўтарскай песняй.

У фестывалі бярэ ўдзел больш чым 50 выканаўцаў аўтарскай песні, у тым ліку з-за мяжы. На яго едзе з Рыгі лідар латвійскага гурта Da'Ba, аматар бардаўскай песні Аляксандр Казакоў. Сярод вядомых удзельнікаў — стваральнік і куратар партала bards.ru Сяргей Мацвеенка, Раман Філіпаў.

«Вялікая бард-рыбалка» — гэта не толькі рыбалка і песні каля вогнішча. Гэта яшчэ і шмат іншых не менш цікавых складнікаў — конкурс па рыбнай лоўлі на прызы магілёўскай крамы «Рыбачок», конкурс «Каралева бард-рыбалкі», адкрыты турнір па пляжным валейболе на прызы кампаніі «Гродфуд»... Будзе чым захапіцца і дзецям. На свята прыедуць з канцэртам трыа «Фіеста» з Маладзечна, тэатр жывых лялек з Томска.

Мерапрыемства набірае папулярнасць сярод маладых сем'яў, якія прысутнічаюць на ім поўным саставам. Яно адбудзецца ўжо ў гэтую суботу, і забраніраваць месца сёння складана нават на найбліжэйшых аграсядзібах. Але ў Быхаўскім райвыканкаме супакоілі, што наогул будзе дзе прыпыніцца: падрыхтавана пляцоўка, дзе можа адначасова ўстанавіць да некалькіх сотняў палатак. Да 500 месцаў пашырана і аўтастаянка.

Начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Алена Куканькова паабяцала, што госці свята застануцца задаволеныя беларускай кухняй. Гасцей будзе абслугоўваць 35 аб'ектаў гандлю, да паслуг наведвальнікаў створаць 400 пасадачных месцаў.

Тым, хто ўпершыню збіраецца на фестываль, трэба мець на ўвазе, што ўваход платны — 20 рублёў. Выключэнне складаюць дзеці да 7 гадоў і інваліды.

— Магілёўскі аблвыканкам паклапаціўся, каб кожныя выхадныя гэтай цудоўнай пары года праходзілі цікава і пазнавальна, — адзначыў Валерый Малашка. — Фестывальныя мерапрыемствы, якія ўжо адбыліся, сабралі шмат наведвальнікаў. Сведчанне таму — купальскі фестываль у Александрыі, на якім пабывала 75 тысяч чалавек. І калі Александрыя — гэта купальская лугавіна, то «Вялікая бард-рыбалка» — цудоўнае вадасховішча і лес. І тут таксама шмат цікавінак.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.