Вы тут

У Ходасах з'явілася дзіцячая пляцоўка


На мінулым тыдні дэпутаты Мсціслаўшчыны сумесна з грамадскай арганізацыяй «Белая Русь» прэзентавалі ў Ходасах дзіцячую пляцоўку.


Яна з'явілася на вуліцы Тэльмана, дзе першыя жыхары атрымалі жыллё яшчэ сорак гадоў таму. Сёлета старая гульнявая пляцоўка была цалкам адрэстаўрыравана. На адкрыцці прысутнічалі задаволеныя вынікамі сумеснай работы жыхары, прадстаўнікі мясцовай улады і шмат дзяцей.

— Вы ўсе аб'ядналіся для добрай справы, і яна матэрыялізавалася, — звярнулася да насельніцтва з прамовай ідэйная натхняльніца сацыяльных праектаў, старшыня райсавета дэпутатаў і раённай арганізацыі «Белая Русь» Алена Клеянкова. — У вольны ад работы час людзі прыходзілі і працавалі над тым, каб адрамантаваць ужо існуючую пляцоўку і сабраць абсталяванне для новай. У Год міру і стваральнай працы гэтая пляцоўка набывае высокі аб'яднальны сэнс. Сумесная праца, накіраваная на стварэнне, заўсёды прыносіць добры вынік.

Для пабудовы дзіцячай пляцоўкі была створана ініцыятыўная група на чале са старшынёй Ходасаўскага сельвыканкама Анатолем Пруднікавым і заключаны дагавор на пастаўку абсталявання на суму 6,9 тысячы рублёў. Гэта прызавыя грошы за перамогу ў абласным конкурсе сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў. Сваімі сіламі жыхары сабралі яшчэ дзве тысячы беларускіх рублёў.

Цікавай атрымалася забаўляльная праграма для дзяцей. Разам з аніматарамі яны спявалі, танцавалі, гулялі ў розныя гульні, удзельнічалі ў конкурсах. Ад грамадскай арганізацыі «Белая Русь» Алена Клеянкова падарыла хлопчыкам і дзяўчынкам салодкія падарункі.

А ходасаўцы ўжо думаюць, як зрабіць свой населены пункт яшчэ больш прыгожым і ўтульным. У аграгарадку пражывае 1,8 тысячы чалавек, сярод іх шмат актыўных. Сумесна з дэпутатамі і мясцовай уладай прагрэсіўная частка тутэйшага грамадства ажыццяўляе свае самыя смелыя ініцыятывы. Летась іх было дзесяць. Залажылі, напрыклад, Алею Славы, устанавілі памятны знак першаму дырэктару Ходасаўскай школы Сяргею Іванавічу Ксянзову — кіраўніку партызанскага атрада ў гады Вялікай Айчыннай вайны і адкрылі музей у школе, добраўпарадкавалі магілу Героя Савецкага Саюза генерал-маёра танкавых войскаў Піліпа Рудкіна, з дапамогай мясцовых індывідуальных прадпрымальнікаў у парку «Дружба» сумеснымі намаганнямі ўстанавілі летні амфітэатр... Сёлета таксама ўжо рэалізавана нямала цікавых праектаў. У цэнтры аграгарадка на воінскім пахаванні да 9 Мая быў запалены Вечны агонь. З гэтага дня па святах і кожную пятніцу каля яго нясуць вахту мясцовыя школьнікі. Працягваюцца работы і на месцы пахавання Героя Савецкага Саюза Піліпа Рудкіна. Ужо заказана мармуровая пліта для помніка і атрыманы ўсе дазволы на рэалізацыю ініцыятывы. Урачыстая цырымонія адкрыцця адбудзецца восенню.

— Асаблівасць ходасаўскіх ініцыятыў у тым, што ўсе яны распрацоўваюцца з улікам развіцця, нічога тут не робіцца проста дзеля «птушачкі», — адзначыла старшыня райсавета. — Насельніцтва зацікаўленае ў тым, каб іх праекты функцыянавалі, прыносілі карысць жыхарам і выхоўвалі ў моладзі любоў да малой радзімы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Мсціслаўскага райсавета дэпутатаў

Загаловак у газеце: Ініцыятыўны аграгарадок

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.