Вы тут

У сталічным Палацы спорту пачаліся спаборніцтвы на Кубак Халіпскага


Міжнародны турнір памяці заслужанага трэнера СССР С. Л. Халіпскага сярод жаночых юніёрскіх каманд Беларусі і Расіі пройдзе з 21 па 23 ліпеня ў Палацы спорту.


21 ліпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё турніру.

Удзельнікі спаборніцтваў — нацыянальныя зборныя Беларусі і Расіі, у якія ўключаны спартсменкі да 16 і 18 гадоў.

Выступае намеснік старшыні ГА «Беларуская федэрацыя баскетбола» Анатоль Якубенка.

На цырымоніі адкрыцця перад спартсменамі выступілі: намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя баскетбола», галоўны трэнер нацыянальных зборных каманд Анатоль Якубенка, чэмпіёнкі Алімпійскіх гульняў Ірына Сумнікава і Таццяна Белашапка, удава заслужанага трэнера СССР — Сталіна Халіпская.

Нягледзячы на ўпартую гульню беларускіх каманд, у першы гульнявы дзень перамогу ў двух матчах заваявалі расійскія баскетбалісткі. Але наперадзе яшчэ два гульнявыя дні і спадзяваемся на перамогі нашых каманд.

Даведачна: 

Сямён Львовіч Халіпскі нарадзіўся 10.04.1938 г.у Шклове. Заслужаны трэнер СССР. Баскетболам пачаў займацца ў Магілёўскай ДЮСШ. З 1971 па 1992 год узначальваў мінскі «Гарызонт» (з 1980 г. — у вышэйшай лізе). У сезоне-2002/03 узначальваў мінскую каманду БДУ. Двухразовы чэмпіён Польшчы і Расіі, сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР, бронзавы медаліст спартакіяды народаў СССР, Фіналіст і бронзавы прызёр Еўралігі, фіналіст Кубка Ранкецці. Узначальваў моладзевую зборную СССР, якую двойчы прыводзіў да залатых медалёў першынства кантынента. У 1995 годзе ўзначальваў нацыянальную зборную Беларусі, якая на кваліфікацыйным турніры чэмпіянату Еўропы ў Ізраілі заняла чацвёртае месца. У якасці трэнера кадэцкай зборнай Беларусі ў 2003 годзе стаў сярэбраным медалістам першынства Еўропы. Памёр 01.07.2011 г.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.