Вы тут

Надвор’е: Дажджы, навальніцы і часовае пахаладанне


Зменлівасць надвор'я — адна з характэрных рыс цяперашняга ліпеня. Не паспела максімальная тэмпература паветра дасягнуць 30-градусных адзнак, як на змену спякоце прыйшло пахаладанне. У найбліжэйшы час на тэрыторыю нашай краіны працягне паступаць больш свежая паветраная маса, а значыць, тэмпературны фон па-ранейшаму будзе стрыманы, пры гэтым без летніх навальнічных дажджоў не абыдзецца, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У пятніцу ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса паўночна-заходняга паходжання, толькі ноччу ў паўднёва-ўсходніх раёнах Беларусі яшчэ захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі будзе згушчацца слабы туман. Максімальная тэмпература днём складзе 19—25 градусаў.

У суботу кіраванне надвор'ем пяройдзе да сістэмы атмасферных франтоў, якія ссоўваюцца да нас з Цэнтральнай Еўропы. У начныя гадзіны гэта абумовіць кароткачасовыя дажджы пераважна па заходняй частцы краіны. Раніцай і днём дажджы рознай інтэнсіўнасці пройдуць у большасці раёнаў краіны. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Удзень месцамі дажджы будуць дасягаць крытэрыяў моцных і суправаджацца ўзмацненнем ветру да 15—20 м/с. Уначы і раніцай у вільготным паветры месцамі будзе згушчацца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 8—15 градусаў. Дзённыя максімумы будуць вагацца ад 18 градусаў па паўночным захадзе да 26 цяпла па паўднёвым усходзе.

Уплыў франтальных раздзелаў захаваецца і ноччу на нядзелю, таму кароткачасовыя дажджы прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі. Днём мы акажамся ў няўстойлівай паветранай масе, якая паступае з Заходняй Еўропы, і кароткачасовыя дажджы набудуць лакальны характар. У асобных раёнах ападкі будуць суправаджацца навальніцамі. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Начная тэмпература дасягне 8—15 градусаў, а ўдзень — плюс 18—25 градусаў.

Паводле папярэдняга прагнозу айчынных сіноптыкаў, няўстойлівае з кароткачасовымі дажджамі надвор'е чакаецца і ў першай палове наступнага тыдня. У панядзелак толькі месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах — слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад 9 да 15 градусаў, а па паўднёвым захадзе — да 17. Днём прагназуецца 19—26 градусаў, а ў паўднёва-заходніх раёнах — да 29 цяпла.

У аўторак ноччу месцамі, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Тэмпература паветра ўначы дасягне плюс 13—19 градусаў, а ўдзень — 19—26 градусаў. Па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 29 градусаў.

У сераду ноччу зноў пахаладае. У гэты дзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны магчымыя навальніцы. Уначы тэмпература паветра складзе плюс 11—17 градусаў, а ўдзень — 19—26 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.