Вы тут

Старшыня СП Беларусі сустрэўся з бібліятэкарамі Старадарожчыны


У Старадарожскім раённым цэнтры культуры і адпачынку прайшла сустрэча старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктара — галоўнага рэдактара Выдавецкага дома «Звязда» Алеся Карлюкевіча з бібліятэкарамі і культурна-асветніцкімі работнікамі Старадарожскага раёна.


Кіраўнік грамадскага аб’яднання расказаў пра дзейнасць творчага саюза, пра сённяшні стан беларускай літаратуры. Звярнуў увагу на развіццё кнігавыдавецкай дзейнасці ў краіне. Бібліятэкары атрымалі інфармацыю па самых розных пытаннях, звязаных з відамі і жанрамі сучаснай мастацкай літаратуры. Гучалі імёны аўтараў Выдавецкага дома «Звязда» — народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца, паэта, празаіка, перакладчыка, літаратурнага крытыка Алеся Бадака, празаіка і публіцысткі, журналіста Ваеннага тэлебачання Ганны Чыж—Літаш, празаіка, дзіцячага пісьменніка Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, драматурга, пісьменніка-фантаста, паэта Генадзя Аўласенкі, іншых сучасных літаратараў.

Алесь Карлюкевіч падрабязна расказаў пра фестывальны рух у справе прапаганды дзіцячага чытання, дзіцячага кнігавыдання. Асобна спыніўся на фестывалях «Міхасёвы прыгоды», што ўжо стаў традыцыяй і праводзіцца ў Мінску на пляцоўцы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, і «У гасцях у Францыска Скарыны», месцам правядзення якога з’яўляецца прастора каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Парка пісьменнікаў у Першамайскім раёне беларускай сталіцы. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся меркаваннямі па арганізацыі падобнага кніжнага фестывалю на Старадарожскай зямлі.

Раман СЭРВАЧ

Прэв’ю: pixabay.com​

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.