Вы тут

Азімы ячмень у Беларусі ўбраны амаль на 93% плошчаў


Азімы ячмень у Беларусі ўбраны на 92,8% плошчаў, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: БелТА.

Па дадзеных на 19 ліпеня, збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 160,6 тыс.га, або 8,11% ад плана. Намалочана 559,7 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36,6 ц/га.

Азімы ячмень убраны на 142,1 тыс. га (92,8% да ўборачнай плошчы), намалочана 496,3 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 34,9 ц/га. Азімага рапсу на збожжа ўбрана 60,4 тыс. га (18,1% да ўборачнай плошчы), намалочана 126,2 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 20,9 ц/га.

Лён выцераблены на 6,88 тыс. га, што складае 15,8% уборачнай плошчы. Нарыхтавана 345,3 тыс. т сена — 35,9% да плана, 7862,2 тыс.т сенажу — 57,4% (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 254,3 тыс. т), 344,9 тыс. т зернесенажу і 195,7 тыс. т сіласу — 1,02%.

Прамежкавыя аднагадовыя культуры пасеяны на 90, 4 тыс.га плошчаў.

Усяго сёлета плануецца атрымаць з травы 9,6 млн т кармавых адзінак. Да гэтага часу нарыхтавана 26,2% ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу — 13,7 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1 млн т), сена — 962,1 тыс. т.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.