Вы тут

Надвор'е. Асцярожна, у нядзелю і панядзелак да 33 цяпла


Калі ў пачатку тыдня ў нас стаяла халоднае для ліпеня надвор'е, то днямі ў краіну пачалі паступаць больш цёплыя паветраныя масы. А выхадныя адзначацца цёплым, а ў нядзелю па паўднёвым захадзе краіны нават спякотным надвор'ем з тэмпературным фонам на некалькі градусаў вышэй за кліматычную норму, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Істотных ападкаў па краіне не чакаецца, толькі днём у нядзелю да паўночна-заходніх межаў нашай краіны наблізіцца франтальны раздзел і тут магчымыя лакальныя кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі.

У пятніцу пераважна па паўднёвай палове Беларусі будуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 12—18 градусаў, удзень — 21—27 градусаў. Не будзе ападкаў і ў суботу. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца слабы туман. Уначы тэмпература будзе вагацца ад 8 да 13 градусаў, удзень — ад 23 да 29 градусаў.

Дастаткова сонечна і без ападкаў прагназуецца і ў нядзелю. Толькі днём у асобных раёнах па паўночным захадзе краіны магчымы кароткачасовы дождж, навальніца. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 8 да плюс 14 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах да плюс 17 градусаў. Удзень чакаецца ад 25 градусаў па ўсходзе да 33 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

У Белгідрамеце адзначылі, што ў панядзелак у Беларусі яшчэ захаваецца вельмі цёплае надвор'е, пры гэтым без летніх навальнічных дажджоў не абыдзецца. У далейшым ініцыятыву перахопяць франтальныя раздзелы, якія прынясуць у краіну не толькі новыя порцыі ападкаў, але і больш свежую паветраную масу з паўночнага захаду Еўропы.

Будзе дастаткова душна ў панядзелак у цёмны час сутак. У гэтыя суткі ноччу пераважна па заходняй палове, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы слупок тэрмометра падымецца да 13—20 градусаў (гэта начны максімум), днём — да 26—33 градусаў.

У аўторак ужо з ападкамі, але яшчэ душна ноччу і досыць горача днём. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 13—20 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 20—27 градусаў, а па паўднёвым усходзе — да 29 градусаў.

Спецыялісты таксама нагадалі аб асноўных правілах паводзін у спякоту. Па-першае, трэба выбіраць для прагулак ранішні або вячэрні час, у перыяд максімальнага прагрэву паветра апранаць галаўны ўбор і браць з сабой ваду. Асабліва асцярожнымі варта быць людзям з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі.

Паводле слоў сіноптыкаў, пры такіх спрыяльных умовах тэмпература ў рэках і вадаёмах працягвае павышацца і цяпер складае 19—23 градусы.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.