Вы тут

Петрышэнка заклікаў усебакова развіваць і выхоўваць дзяцей у духу патрыятызму


Намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка 7 ліпеня правёў пасяджэнне Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, паведамляе БелТА.


Ігар Петрышэнка адзначыў, што ў абноўлены склад Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці ўвойдзе шэраг службовых асоб для актывізацыі і сістэматызацыі работы па асобных напрамках, звязаных з работай з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. «Мы прынялі комплекс мер, каб актывізаваць гэты напрамак у нашай краіне. Сёння мы пачуем, як выконваюцца даручэнні і рашэнні, якія прымаліся на папярэдніх пасяджэннях камісіі, у тым ліку па рабоце з дзецьмі, удасканаленні методык», — сказаў ён.

Таксама, паводле яго слоў, ключавое пытанне пасяджэння — патрыятычнае выхаванне моладзі. «Урадам зацверджана адпаведная праграма па патрыятычным выхаванні насельніцтва на 2022-2025 гады. Мы прааналізуем, як вядзецца гэта работа на ўсіх напрамках, яе эфектыўнасць, пачынаючы ад дзіцячага сада, школы і да каледжаў і вышэйшых навучальных устаноў. Мы павінны не толькі даваць нашым дзецям веды, але і выхоўваць іх дастойнымі грамадзянамі, патрыётамі, — падкрэсліў віцэ-прэм’ер. — У гэтым ключы разгледзім формы і метады, укаранёныя за апошні час. У прыватнасці, амаль 22 ваенна-патрыятычныя клубы створаны па ўказе кіраўніка дзяржавы ў сістэме МУС, больш за 22 клубы — у сістэме Міністэрства абароны. Там наша моладзь займаецца, выхоўваецца ў духу абароны Радзімы, вывучае гістарычныя факты».

«Мы адкарэкціравалі вучэбныя праграмы, укаранілі ў падручнікі 9-11-х класаў раздзел з улікам расследавання, праведзенага Генеральнай пракуратурай аб генацыдзе беларускага народа. Гэтай тэме мы ўдзяляем пільную ўвагу. У многіх школах адкрыты музеі. Мы і далей прадоўжым адкрываць музейныя экспазіцыі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне і генацыду беларускага народа, каб моладзь бачыла гэтыя гістарычныя факты. Усе тыя подзвігі, на якіх мы выхоўваем дзяцей, адыгрываюць важную выхаваўчую ролю, ствараюць фундамент гатоўнасці служыць Радзіме, абараняць яе ў цяжкую мінуту, — дадаў Ігар Петрышэнка. — Таксама мы заслухаем інфармацыю аб тым, як арганізавана ў летнюю аздараўленчую кампанію патрыятычная і выхаваўчая работа дзяцей. Гэты аспект знаходзіцца ў полі зроку профільных міністэрстваў і ведамстваў, у тым ліку арганізавана належнае міжведамаснае ўзаемадзеянне. Мы павінны ўсебакова развіваць і выхоўваць нашых дзяцей».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.