Вы тут

З дажджамі і да плюс 27. Чаго чакаць на выхадныя?


Надвор'е ў нашай краіне будзе і надалей мець няўстойлівы характар, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы, у начныя гадзіны ў асобных раёнах дажджы будуць моцныя. Ноччу і раніцай месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу будзе знаходзіцца ў межах ад 11 градусаў па захадзе да 19 цяпла па ўсходзе краіны. Дзённы расклад — ад 22 градусаў да 27 градусаў. Атмасферны ціск будзе расці.

І ў суботу ўмовы надвор'я ў краіне будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Прагназуецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе вагацца ад 8 градусаў па паўночным захадзе да 16 цяпла па паўднёвым усходзе краіны. Максімальная тэмпература днём складзе 21—27 градусаў.

Крыху зменіцца надвор'е з 9 ліпеня. Адаб'ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы, якая распаўсюджваецца са Скандынавіі. Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 8 да 14 цяпла, днём будзе знаходзіцца ў межах 20—27 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.