Вы тут

Гісторыя сапраўдных герояў. 8 ліпеня пакажуць ваенную драму «Трэцяя ракета»


На тэлеканале «НТБ-Беларусь» у суботу 8 ліпеня пакажуць ваенную драму «Трэцяя ракета». Фільм убачыў свет 60 гадоў таму.


Поўнаметражны чорна-белы фільм быў зняты рэжысёрам Рычардам Віктаравым на кінастудыі «Беларусьфільм» (сюды рэжысёра размеркавалі пасля заканчэння ў 1959 годзе ВГИКа) у 1963-м. Кінастужка «Трэцяя ракета» створана па аднайменнай аповесці Васіля Быкава, якая некалі зрабіла пісьменніка вядомым, стала першай экранізацыяй твораў беларускага класіка. Дарэчы, аповесць упершыню была апублікавана ў часопісе «Маладосць» у 1962 годзе, і за яе аўтар атрымаў Літаратурную прэмію імя Якуба Коласа ў 1964-м...

Дзеянне карціны адбываецца ў часы Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Артылерыйскі разлік трое сутак у адрыве ад сваіх. І там лёс звёў у адным акопе на перадавой вельмі розных людзей, якім належыць вытрымаць першую танкавую атаку немцаў. У цяжкай абстаноўцы пастаяннай смяротнай небяспекі раскрываюцца чалавечыя характары... Іх у кадры ўвасобілі Яўген Гвоздзеў, Станіслаў Любшын, Надзея Семянцова, Георгій Жжонаў, Ігар Камароў, Юрый Дубровін, Спартак Фядотаў і іншыя. Глядзіце фільм на «НТБ-Беларусь» у суботу днём.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.