Вы тут

Віцэ-прэм’ер аб павелічэнні пасеваў азімага ячменю


Рашэнне аб павелічэнні пасеваў азімага ячменю стала правільным. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Леанід Заяц у Клецкім раёне Мінскай вобласці, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Першая збожжавая культура, якую прыбіраюць у Беларусі, — азімы ячмень. Яго ўборка нядаўна стартавала ў ААТ «Кухчыцы» Клецкага раёна. Гаспадарку сёння наведаў Леанід Заяц. Віцэ-прэм’еру перадалі першы сноп сабранага ўраджаю, азнаёмілі з ходам уборкі культуры і паказалі сушыльны комплекс.

Азімы ячмень сёлета мае шырокае распаўсюджанне па ўсёй тэрыторыі Беларусі. «Прэзідэнт даручыў аграрыям пашырыць гэтую культуру да 200 тыс.га. Раней мы атрымлівалі адмоўны вынік, гэтая культура зімавала дрэнна, але ўжо на працягу двух гадоў бачым стабільны ўраджай», — растлумачыў Леанід Заяц.

Улічваючы вопыт беларускіх аграрыяў і навукі, даручэнне кіраўніка дзяржавы выканана — пасевы азімага ячменю былі павялічаны амаль на 2,7%. «Мы не памыліліся, гэта было правільнае рашэнне. Пры выкананні ўсіх рэгламентаў, сёлета намячаецца дастаткова добры ўраджай у нашых кліматычных умовах», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

«У гаспадарцы „Кухчыцы“ пачынаецца ўборка збожжавых, а дакладней абмалот азімага ячменю. На гэтым полі культура цалкам гатовая. Увесь збожжавы парк, які сёння прымае ўдзел у абмалоце, тэхнічна гатовы, як і сушыльныя гаспадаркі», — сказаў намеснік прэм’ер-міністра.

Да ўборкі азімага ячменю ўжо прыступілі Мінская, Брэсцкая і Гомельская вобласці.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.