Вы тут

Першае пасяджэнне дыскусійнага клуба Андрэя Мукавозчыка прайшло ў Саюзе пісьменнікаў


Як не трэба пісаць кнігі? Што варта прачытаць кожнаму маладому чалавеку? Які сэнс укладваецца ў паняцце патрыятызм? Чым адрозніваецца Радзіма ад Бацькаўшчыны? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні можна было пачуць 27 чэрвеня ў сталічным Доме літаратара, дзе адбылося першае пасяджэнне дыскусійнага клуба вядомага журналіста, старшыні секцыі публіцыстыкі Саюза пісьменнікаў Беларусі Андрэя Мукавозчыка.


Адказваючы на пытанне карэспандэнта газеты «СБ. Беларусь сегодня» наконт правакацыйнасці тэмы размовы ― «Як не трэба пісаць кнігі», ― вядомы публіцыст адзначыў: «Хацелася крыху ўзрушыць пісьменніцкі асяродак, каб людзі прыйшлі на сустрэчу ўжо раззлаванымі, і ад гэтага іх пытанні сталі бы вастрэйшыя, чым звычайна. Так, я хачу распавесці пра тое, як не трэба пісаць кнігі. Вы, напэўна, ведаеце аб гэтым нашмат больш на прыкладзе маіх жа кніг. Ну, вось і раскажыце мне! Мы падыскутуем! Можа, нешта і народзіцца карыснае». 

У вялікай зале сабраліся пісьменнікі, журналісты, настаўнікі, студэнты і курсанты, неабыякавыя да таго, што адбываецца ў нашай краіне, тыя, каго хвалююць яе месца ў няпростым сучасным свеце і будучыня. Асноўныя мэты, якія ставіла грамадскае аб’яднанне, арганізоўваючы гэтую сустрэчу, ― кансалідацыя грамадства і супрацьдзеянне экстрэмісцкім тэндэнцыям.

Падчас мерапрыемства, якое доўжылася больш за дзве гадзіны, абмяркоўваліся праблемы літаратурнага працэсу, кнігавыдання, грамадска-палітычнага жыцця Беларусі, выхавання маладога пакалення. Андрэй Мукавозчык паспрабаваў асэнсаваць, да чаго мы імкнёмся, што ў нас ёсць добрага, чым адрозніваемся ад астатніх. Гучалі пытанні, датычныя як нашага грамадства ў цэлым, так і асабістых поглядаў вядучага дыскусійнага клуба. Адказваючы на галоўнае з іх, вынесенае ў назву сустрэчы, вядомы журналіст і пісьменнік прывёў у якасці адмоўнага прыкладу некалькі прозвішчаў: Святлана Алексіевіч, Юрый Васкрасенскі, Яўгенія Пастэрнак і Андрэй Жвалеўскі.

Пасяджэнне атрымалася сапраўды дыскусійным: свой пункт гледжання на ўзнятыя праблемы выказалі таксама пісьменнікі, літаратуразнаўцы Міхась Кенька, Анатоль Матвіенка, Ірына Масляніцына і іншыя. 

Напрыканцы сустрэчы аўтары трох самых цікавых пытанняў атрымалі ў падарунак кнігі з аўтографам вядучага, а сам Андрэй Мукавозчык ― віншаванне з нядаўнім юбілеем, якое ад імя творчай арганізацыі агучыла першы намеснік старшыні СПБ Алена Стэльмах.

Наступнае пасяджэнне дыскусійнага клуба Андрэя Мукавозчыка плануецца правесці ў канцы лета ― пачатку восені.

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.