Вы тут

У Ваеннай акадэміі адбыўся выпуск афіцэраў факультэта Генеральнага штаба


Дыпломы «магістраў» і нагрудныя знакі аб заканчэнні факультэта атрымалі больш за 150 афіцэраў. Па выніках навучання нагрудным знакам «За выдатнае заканчэнне ваеннай навучальнай установы» ўзнагароджаны 9 афіцэраў.


Сярод выпускнікоў — спецыялісты Узброеных Сіл, Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Гэта сведчыць аб сістэмным узаемадзеянні ўсіх элементаў ваеннай арганізацыі дзяржавы ў інтарэсах забеспячэння нацыянальнай бяспекі. У бліжэйшы час афіцэры папоўняць калектывы органаў ваеннага кіравання, воінскіх часцей і прыменяць атрыманыя веды на практыцы.

Як адзначыў падчас выпуску афіцэраў міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар ХРЭНІН, выпускнік Ваеннай акадэміі — гэта заўсёды чалавек з глыбокім дзяржаўным мысленнем і патрыёт сваёй краіны. Кіраўнік абароннага ведамства заўважыў, што традыцыйна гэты выпуск праходзіць напярэдадні галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці — Дня Незалежнасці. «Падзеі апошняга часу паказваюць, што незалежнасць краіны даецца няпростай цаной, — канстатаваў міністр. — Свет, на жаль, не становіцца больш бяспечным. І гэта патрабуе ад нас рабіць усё магчымае для ўмацавання абароназдольнасці Беларусі».

Звяртаючыся да выпускнікоў, Віктар Хрэнін удакладніў, што менавіта ім трэба будзе пастаянна асвойваць усё новае і перадавое, каб інтэнсіўна нарошчваць магутнасць Узброеных Сіл, вырашаць складаныя і адказныя задачы павышэння ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці. «Выпускнікі факультэта Генеральнага штаба — гэта людзі, якія першапачаткова выбралі сваім лёсам служэнне Айчыне, — падкрэсліў ён. — Гэта афіцэры, якія ўласным прафесіяналізмам, бездакорнай службай атрымалі права кіраваць вялікімі масамі людзей, тэхнікі і сродкаў. Гэта сапраўдныя ваенныя прафесіяналы. І самае галоўнае: выпускнік Ваеннай акадэміі — гэта заўсёды чалавек з глыбокім дзяржаўным мысленнем і патрыёт сваёй краіны».

Вераніка КАНЮТА

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.