Вы тут

АНТ пакажа «Вечары ў Мірскім замку»


Вядомае і любімае многімі свята, арганізатарамі якога з'яўляюцца Міністэрства культуры, Гродзенскі аблвыканкам і ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал», 16 і 17 чэрвеня ў чарговы раз збірала прыхільнікаў добрай музыкі каля сцен легендарнага замка. А ў гэтыя выхадныя, 24 і 25 чэрвеня, тэлеаўдыторыя канала АНТ зможа адчуць атмасферу сустрэчы з любімымі артыстамі проста ў сябе дома.


У суботу вечарам у эфіры тэлеканала пакажуць сольны канцэрт заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Вікторыі Алешкі «Сапраўднае золата». У суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра спявачка парадуе шматлікую аўдыторыю сваім непаўторным голасам і любімымі кампазіцыямі. Не абышлося тут без сюрпрызаў, бо спецыяльнымі гасцямі на канцэрце былі Аляксандр Саладуха, Артур Рудэнка і іншыя. Слухайце, адпачывайце і атрымлівайце асалоду.

А ў нядзелю глядзіце канцэрт артыстаў беларускай эстрады «Нашы любімыя». У праграме вас чакаюць выступленні Алены Ланской, Руслана Аляхно, Ірыны Дарафеевай, Жанет, Аляксандры Гайдук, Івана Зданюка, гуртоў «Аўра», «Коза Ностра», ансамбля «Песняры», кавер-бэнда «Ружовыя ружы» і іншых. Слухайце, танцуйце, падпявайце!

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.