Вы тут

У Беларусі летам плануецца аздаравіць 377 тыс. дзяцей


У Беларусі летам плануецца аздаравіць 377 тыс. дзяцей, паведаміў журналістам намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай, перадае БелТА.


Будзе задзейнічана каля 6 тыс. лагераў, у тым ліку 4,5 тыс. лагераў з дзённым знаходжаннем дзяцей, 1,5 тыс. — з кругласутачным знаходжаннем. Сёлета ў другім тыпе лагераў пройдуць аздараўленне больш за 155 тыс. дзяцей, гэтаму пытанню надаецца асаблівая ўвага. Укладзены значныя сродкі ў захаванне і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы — летась Br18 млн, сёлета Br20 млн.

Прыярытэтным напрамкам будзе аздараўленне дзяцей-інвалідаў і дзяцей-сірот, якія засталіся без апекі бацькоў.

Акцэнт будзе зроблены на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне дзяцей, запланаваны адпаведныя мерапрыемствы. Плануецца павялічыць колькасць дзяцей, якія аздаровяцца ў лагерах абаронна-спартыўнага і ваенна-патрыятычнага профілю.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.