Вы тут

Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве пісьменнікаў Беларусі і Астрахані


На працягу апошніх гадоў склаліся добрыя сяброўскія стасункі паміж літаратарамі Беларусі і Астраханскай вобласці. Кіраўніка Астраханскага рэгіянальнага аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі паэта і перакладчыка Юрыя ШЧАРБАКОВА па праву можна назваць паўнамоцным прадстаўніком беларускай літаратуры на поўдні Расійскай Федэрацыі. Дзякуючы яго намаганням, пабачылі свет публікацыі новых перакладаў твораў як класікаў, так і сучасных беларускіх пісьменнікаў: Якуба Коласа, Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Пазнякова і іншых. Юрый Шчарбакоў удзельнічаў у Першым міжнародным сімпозіўме літаратараў «Пісьменнік і час» у Мінску ў 2015 годзе. 


Пагадненне паміж Саюзам пісьменнікаў Беларусі і Астраханскай пісьменніцкай арганізацыяй падпісана ў Астрахані. У дакуменце размова ідзе пра абмен літаратурнымі выданнямі, часопісамі, інфармацыяй пра літаратурнае і грамадска-палітычнае жыццё. Выказана меркаванне падрыхтаваць і выдаць зборнікі лепшых твораў беларускіх пісьменнікаў — у Астрахані, астраханскіх паэтаў і празаікаў — у Беларусі. Бакі таксама дамовіліся пра распрацоўку турыстычных маршрутаў у галіне літаратурнага турызма ў двух краінах. 

Межы пагаднення паміж пісьменніцкімі арганізацыямі дазваляюць планаваць і рэалізоўваць і іншыя мерапрыемствы, якія будуць спрыяць развіццю братэрскіх сувязяў паміж пісьменнікамі Беларусі і Астраханскага края. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.