Вы тут

У Жэнэве пачала працу 53-я сэсія Савета ААН па правах чалавека


У Жэнэве 20 чэрвеня пачала працу 53-я сэсія Савета ААН па правах чалавека, якая працягнецца амаль месяц. Пра гэта БелТА расказалі ў Пастаянным прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.


У першы дзень працы сесіі прайшло інтэрактыўнае абмеркаванне штогадовага дакладу Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. У дыскусіі ўдзельнічалі больш за 120 дзяржаў.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі Ларыса Бельская ў сваім выступленні адзначыла: «Прынцып суверэннай роўнасці ўсіх дзяржаў-членаў — аснова дзейнасці ААН ва ўсіх галінах, уключаючы правы чалавека, гэтак жа як і прынцып неўмяшання ў кампетэнцыю дзяржавы, якая нясе асноўную адказнасць па ажыццяўленні правоў чалавека. Калі ўсе партнёры па праваабарончай сістэме будуць дзейнічаць на гэтых прынцыпах, не прыпісваючы сабе квазісудовыя функцыі, тады мы зможам казаць аб рэальным супрацоўніцтве па правах чалавека».

«На жаль, сёння СПЧ і многія праваабарончыя структуры — гэта інструмент вялікай палітыкі, — канстатавала дыпламат. — Дамінуючая ў ААН праваабарончая дактрына часта блакуе альтэрнатыўныя меркаванні, ігнаруе нацыянальную спецыфіку, культурныя і рэлігійныя асаблівасці незаходніх дзяржаў. Савету і УВКПЧ неабходна спыніць ціск праз ангажаваныя краінавыя мандаты на маю Беларусь, Расію, Сірыю, Нікарагуа, Іран і шэраг іншых дзяржаў, спыніць грубыя спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы Кітая на падставе правоў чалавека ў Сіньцзяне».

Ларыса Бельская заявіла: «Беларусь не будзе мірыцца з тым, што тэма правоў чалавека выкарыстоўваецца для абслугоўвання палітыкі ціску і санкцый. Немагчыма супрацоўнічаць з механізмамі, навязанымі супраць волі суверэннай дзяржавы. Мы былі і застаемся адкрытымі да ўзаемадзеяння з УВКПЧ на аснове нашых нацыянальных інтарэсаў».

Беларускі бок лічыць, што УВКПЧ патрэбны не дадатковыя рэсурсы, а адмова ад палітызацыі, бесстароннасць і актывізацыя працы з дзяржавамі на аснове прыярытэтаў, якія вызначаюцца ўрадамі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.