Вы тут

Гігафабрыка Tesla у Шанхаі рэзка павялічыла пастаўкі


У маі гігафабрыка Tesla ў Шанхаі паставіла 77.695 аўтамабіляў, што на 142 працэнта больш, чым за такі ж час летась. Аб гэтым паведамілі ў кампаніі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Генеральны дырэктар Tesla Ілан Маск у пачатку чэрвеня наведаў шанхайскі завод Tesla і выказаў задавальненне эфектыўнасцю вытворчасці і якасцю прадукцыі. Прадрыемства, якое ўведзена ў эксплуатацыю 2019 годзе, з’яўляецца першай гігафабрыкай аўтавытворцы за межамі ЗША.

У красавіку кампанія Tesla аб’явіла аб намеры пабудаваць у Шанхаі новы мегазавод па вытворчасці назапашвальнікаў энергіі Megapack, што стане яшчэ адной буйной інвестыцыяй амерыканскага аўтавытворцы. Як вынікае з заявы кампаніі, на пачатковым этапе новы завод будзе вырабляць 10 тысяч назапашвальнікаў Megapack у год, што эквівалентна прыкладна 40 ГВт-гадзін назапашанай энергіі. Прадукцыя, вырабленая на гэтым заводзе, будзе прадавацца ва ўсім свеце.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.