Вы тут

Да выхадных крыху пасвяжэе


Спякотнае лета прыйшло да нас на месяц раней за тэрмін. Тэмпература за 30 градусаў бывае, як правіла, ужо ў ліпені. Але год на год у нас не падобны. Так, у мінулыя выхадныя на большай частцы тэрыторыі краіны, за выключэнне заходніх рэгіёнаў, паветра прагравалася да плюс 27—30 градусаў, месцамі слупкі тэрмометраў нават перавысілі 30-градусную адзнаку. А вось па дажджах сітуацыя не асабліва радуе: калі заходнія рэгіёны краіны ў мінулыя выхадныя знаходзіліся пад уплывам маларухомага франтальнага раздзелу і крыху папоўнілі скарбонку чэрвеньскіх ападкаў, то ў шэрагу цэнтральных і ўсходніх раёнаў Беларусі іх па-ранейшаму істотна менш нормы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ.

А пакуль, паводле інфармацыі сіноптыкаў, на бягучым тыдні захаваецца цёплае надвор'е з тэмпературным фонам на 1—5 градусаў вышэй за сярэднія шматгадовыя значэнні. Пры гэтым без летніх навальнічных дажджоў не абыдзецца.

У аўторак раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У дзённыя гадзіны месцамі прагназуюцца моцныя дажджы і ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 12—18 градусаў, а ўдзень — 23—29.

А вось у сераду чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ўначы на паўднёвым усходзе Беларусі месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад 10 да 17 градусаў, а днём — ад 25 да 31 градуса.

У чацвер наша тэрыторыя будзе таксама на хвалі максімальных тэмператур. У гэтыя суткі ноччу ў асобных раёнах Гродзенскай вобласці, раніцай і днём месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 10 градусаў па паўночным усходзе да плюс 18 градусаў па захадзе. Днём паветра прагрэецца да 25—31 градуса, а месцамі будзе нават свежа — да плюс 23—24 градусаў.

У пятніцу стане крыху лягчэй, гэта калі месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы тэмпература паветра будзе плюс 12—19 градусаў, а ўдзень — плюс 22—28 градусаў, у асобных раёнах — 29—30 цяпла.

Паводле папярэдняга прагнозу айчынных сіноптыкаў, у гэтыя выхадныя ў межы нашай краіны пачне паступаць больш свежая паветраная маса. Тэмпературны фон па Беларусі панізіцца, і слупкі тэрмометраў у большасці раёнаў увойдуць у сваю кліматычную норму. Пры гэтым чаканыя дажджы будуць насіць лакальны і кароткачасовы характар і размяркоўвацца па тэрыторыі краіны нераўнамерна.

У суботу месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 10 градусаў па паўночным усходзе да плюс 19 градусаў па паўднёвым захадзе краіны. Удзень чакаецца плюс 19—25 градусаў, а месцамі — плюс 26—30 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.