Вы тут

Ваенны эксперт расказаў, як Беларусь рэагуе на знешнія выклікі і пагрозы


Намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце — начальнік вучэбна-метадычнага аддзела факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўнік Андрэй Багадзель у праекце БелТА «Краіна гаворыць» расказаў, як Беларусь рэагуе на знешнія выклікі і пагрозы.


Фота: БелТА

Удзельнікі праекта абмеркавалі напружаную абстаноўку, якая складваецца ў непасрэднай блізкасці ад беларускіх межаў. Як адзначыў Андрэй Багадзель, беларускае кіраўніцтва прымае рашэнні, якія накіраваны на захаванне і абарону суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. «Што робіцца ў нашай краіне? Мы дакладна разумеем, што развіццё сітуацыі як на заходніх рубяжах, дзе на дадзены момант праходзіць каля 17 вучэнняў, так і на паўднёвых пацягне за сабой змяненне ўсёй геастратэгіі. Перш за ўсё, своечасова прымаюцца жыццёва важныя дакументы. У прыватнасці, у Канстытуцыі мы выразна адмаўляемся ад нейтральнага статусу. Акрамя таго, мы прыбралі фармулёўку аб бяз’ядзерным статусе», — нагадаў Андрэй Багадзель.

Ваенны эксперт таксама звярнуў увагу, што на завяршальнай стадыі знаходзіцца распрацоўка канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. «У ёй мы разгледзелі дзевяць асноўных сфер нашай жыццядзейнасці і ўключылі туды новую сферу — біялагічную. Гэта немалаважна, з улікам сітуацыі з усімі гэтымі біялагічнымі лабараторыямі. Мы таксама гаворым аб прыняцці новай ваеннай дактрыны. І ў ёй пытанні, якія звязаны з недружалюбнымі краінамі, будуць дакладна вызначаны», — падкрэсліў эксперт.

Андрэй Багадзель патлумачыў, для чаго вядзецца гэтая праца: «Важна вызначыць нашы мэтавыя ўстаноўкі: куды мы ідзем, хто нам супрацьстаіць, якіх вынікаў мы павінны дасягнуць у пытаннях стрымлівання знешняй агрэсіі. І, вядома, выключыць магчымасць падрыву нас знутры».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дзмітрый Мезенцаў пра стаўленне да санкцый і знешняга ціску, філасофію расійска-беларускіх адносін і якасць беларускіх тавараў

Дзмітрый Мезенцаў пра стаўленне да санкцый і знешняга ціску, філасофію расійска-беларускіх адносін і якасць беларускіх тавараў

«Мадэлі жыцця грамадства мы павінны вызначаць самі ў рамках нашай духоўнай славянскай традыцыі».