Вы тут

У Магілёве адкрылі алею імя Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава


Учора ў Магілёве адбылося ўрачыстае адкрыццё алеі імя Героя Савецкага Саюза гвардыі радавога Андрэя Мельнікава.


Месца для алеі было абрана невыпадкова: у доме нумар 150 а па вуліцы Чалюскінцаў Андрэй Мельнікаў правёў сваё дзяцінства і юнацтва да прызыву ва Узброеныя Сілы.

У красавіку 1987 г. Андрэй быў накіраваны ў Афганістан. 8 студзеня 1988 г. гвардыі радавы Мельнікаў загінуў пры абароне вышыні.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 чэрвеня 1988 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Рэспубліцы Афганістан, гвардыі радавому Мельнікаву Андрэю Аляксандравічу было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Права адкрыць мемарыяльны знак было прадастаўлена: дачцэ героя — Марыі, першаму намесніку старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валерыю Ваньковічу, старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандру Студневу.

Дачка Андрэя Мельнікава — Марыя, унучкі Любоў і Анастасія.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэлегацыі Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» ГА «БСВВА», Рэспубліканскай асацыяцыі членаў сем’яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў Афганістане, «Памяць і абавязак», узначаленыя воінам-інтэрнацыяналістам палкоўнікам Уладзімірам Шокавым і Тамарай Доўнар.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.