Вы тут

Вялікі ў Нясвіжы: дзесяць прадстаўленняў за тры дні


«Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» настолькі арганічны праект, што сёлета яны адбудуцца ў 13-ты раз. Тэатру добра: прастора ўнутранага двара палаца здольная ўмясціць больш за 1000 гледачоў. Фарны касцёл Божага Цела — месца, дзе звычайна гучыць асаблівая музыка, і яе таксама прывозяць госці са сталіцы. А яшчэ ёсць Тэатральная зала ў самім гістарычным будынку, якая выдатна падыходзіць для камерных канцэртаў. Менавіта там у пятніцу на наступным тыдні Вялікі тэатр Беларусі пачне свае чэрвеньскія імпрэзы — арыгінальныя, адмыслова складзеныя. Ды новыя спектаклі, што пасуюць атмасферы гэтага горада. Хто задумваецца, як правесці наступны ўік-энд, няхай вывучае шлях у Нясвіж. 


Пятніца

Ужо днём у Тэатральная зале пройдзе першы канцэрт пад назвай «Флейты на канікулах» (а 16-й гадзіне). Чатыры музыканты — квартэт — і іх сябры будуць іграць, як адпачываць. Ці адпачываць, іграючы музыку, якая дорыць адчуванне лёгкасці жыцця.

Невялікая паўза пойдзе на тое, каб падрыхтавацца да галоўнага прадстаўлення гэтага дня: балета Людвіга Мінкуса «Дон Кіхот» у пастаноўцы Валянціна Елізар’ева. Прэм’ера гэтага сезона, дарэчы. І ўсё ж «жывое», нават аркестр на месцы — дырыжыраваць будзе Мікалай Калядка. А палове на дзевятую ля сцен палаца будзе віраваць яркасць і жыццярадаснасць — крыху іспанскага каларыту ў гістарычным абрамленні.

У суботу музычнае жыццё ў палацы пачнецца апоўдні. У тэатральная залі загучаць вакальныя творы Сяргея Рахманінава на вершы рускіх паэтаў. А таксама прагучыць каваціна «Алека» з аднайменнай оперы і фартэпіянныя творы. Назва праграмы вельмі красамоўная — «Тут добра...» Наўрад ці хтосьці паспрачаецца. 

Пасля апантаныя музыкай слухачы могуць паспець на бясплатны канцэрт «Перліны духоўнай музыкі ХVI-ХХ стагоддзяў», што пачнецца а 14-й гадзіне ў Фарным касцёле Нясвіжа. Але ж тут выступяць артысты оперы і аркестра Вялікага тэатра.

Расслабіцца не атрымаецца, бо ўжо ў 16.00 у Тэатральнай зале спявачка Таццяна Траццяк з калегамі і струнным квінтэтам «Серанада» чакаюць на канцэрт «Край прыгожых людзей» з твораў беларускіх кампазітараў — ад XIX стагоддзя да сучаснасці.

А ўвечары інтрыгоўны «Севільскі цырульнік». Прэм’ера оперы Джаакіна Расіні ў пастаноўцы італьянскага рэжысёра Альда Тарабэлы адбылася пару тыдняў таму. Над музычнай часткай працаваў дырыжор Уладзімір Авадок. Цікава, хто будзе спяваць Фігара, Альмавіва і Разіну? А наогул цікава паглядзець, як гэта будзе выглядаць, бо гэтую оперу можа іграць выдатна на фоне радзівілаўскага палаца.

Нядзеля павінна стаць не менш насычанай

У Тэатральнай зале задуманы шэраг імпрэз. А 12-й адбудзецца казка для дзяцей і дарослых «Пеця і воўк» Сяргея Пракоф’ева. Салісты тэатра і духавы квінтэт ды фартэпіяна ўвасобяць яе ў Нясвіжы. У 14.00 настрой набывае рамантычныя ноткі праз натхняючы канцэрт «Viva l’Italia, viva l’аmore!..» Трыо «Глорыя», салісты, плюс фартэпіяна — і любоў да музыкі павінна напаткаць прысутных.

Далей — калектыў «A.M.A.D.I.S. Brass» зачаруе папулярнымі мелодыямі і песнямі, падрыхтаванымі разам з салістамі. Усё для таго, каб душа спявала. Таму што вечарам можна і сапраўды захацець спяваць. Гала канцэрт з удзелам зорак оперы і балета Беларусі пачнецца а 19-й гадзіне на вялікай сцэне ў двары палаца. Оперныя хіты, прыгожыя ўрыўкі з балетаў — усё гэта трэба аб’яднаць рэжысёру-пастаноўшчыку тэатра Ганне Маторнай, а харэограф-пастаноўшчык Ігар Колб. Але трэба ўдакладніць: гала-канцэрт Вялікага заўсёды дае пачуццё прыгажосці і адчуванне свята, якім і ёсць сапраўднае мастацтва.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.