Вы тут

Швед: Выяўлена значная колькасць масавых пахаванняў


Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед на пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання расказаў, як ідзе расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перадае БелТА.


Генпракурор прадставіў у Авальнай зале законапраект «Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь».

3 закона «Аб генацыдзе беларускага народа» Генеральная пракуратура прымае меры па ўсебаковым, поўным і аб’ектыўным даследаванні абставінаў генацыду беларускага народа, устанаўленні асоб, якія маюць дачыненне да здзяйснення актаў генацыду, і іх крымінальнага пераследу.

«Да цяперашняга моманту праведзены вялікі аб’ём следчых і працэсуальных дзеянняў. Дапытана больш за 16,5 тыс. чалавек, з іх больш за 8 тыс. — гэта вязні канцлагераў, а таксама іх сваякі і іншыя асобы, якія валодаюць звесткамі пра факты злачынстваў. Праведзена 477 аглядаў месцаў здарэнняў, падчас якіх зафіксаваныя раней невядомыя месцы пахаванняў грамадзян, якія загінулі ў гады акупацыі. Атрыманы дадзеныя аб 11 685 населеных пунктах, часткова або цалкам знішчаных у гады ВАВ. З іх звыш 2400 — раней невядомых, у тым ліку больш за 50 — якія падзялілі лёс Хатыні», — расказаў Андрэй Швед.

Летась праведзены раскопкі ў 27 раней невядомых месцах знішчэння мірных жыхароў, адзначыў генпракурор. «На гэты год запланавана правядзенне пошукавых работ яшчэ ў 36 месцах. Дадаткова выяўлена значная колькасць масавых пахаванняў. З апошніх — Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці, вёска Малькавічы, дзе было знішчана не менш за 40 асоб, Светлагорскі раён Гомельскай вобласці, вёска Залье — прыкладна 26 мірных грамадзян, Сенненскі раён Віцебскай вобласці, аграгарадок Какоўчына — было знішчана не менш за 20 чалавек і іншыя месцы», — дапоўніў ён.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.