Вы тут

Міжнародная выстава «Белагра» адкрылася ў «Вялікім камні»


Міжнародная спецыялізаваная выстава «Белагра-2023» адкрылася ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень», перадае БелТА.


На выставе можна азнаёміцца з перадавымі напрамкамі ў развіцці раслінаводства, жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, сучаснымі тэхналогіямі перапрацоўкі, упакоўкі і захоўвання прадукцыі, а таксама разнастайнасцю сельгастэхнікі.

Аграрны форум традыцыйна збірае разам не толькі беларускіх аграрыяў і работнікаў харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, але і іх замежных калег і партнёраў. Сёлета ўдзел прымуць 450 кампаній з Беларусі, Расіі, Кітая, Пакістана, Турцыі, В’етнама, Германіі, Італіі, Індыі, Палесціны. Таксама выставу наведаюць дэлегацыі краін далёкага замежжа, сярод якіх Зімбабвэ, Егіпет, Іран, Кенія, Куба, Манголія, Сірыя, Уганда, ПАР.

Калектыўныя экспазіцыі сфарміравалі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальная акадэмія навук, канцэрн «Белдзяржхарчпрам», Белкаапсаюз, а таксама ўсе вобласці Беларусі.

Штогод «Белагра» становіцца адной з галоўных пляцовак для дзелавых перагавораў. Шырокі спектр пытанняў па забеспячэнні канкурэнтаздольнасці сельгаспрадукцыі, выкарыстанні зямельных рэсурсаў з пункту гледжання экалагічнай і эканамічнай эфектыўнасці, перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з краінамі блізкага і далёкага замежжа ў сферы вытворчасці інавацыйных тэхналогій у галіне сельскай гаспадаркі, а таксама іншыя актуальныя пытанні можна будзе абмеркаваць у ходзе тэматычных канферэнцый і семінараў.

Міжнародная спецыялізаваная выстава «Белагра-2023» пройдзе з 6 па 11 чэрвеня і будзе працаваць з 10.00 да 18.00. З Мінска да месца правядзення мерапрыемства будуць арганізаваны транспартныя маршруты ад станцыі метро «Магілёўская».

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.