Вы тут

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя ў Беларусі пасеяны амаль на 23 працэнтах плошчаў


У Беларусі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на 22,8 працэнта плошчаў. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: БелТА

Яравыя культуры пасеяны на 156,6 тыс. га — гэта 6,78 працэнта ад плана. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 141 тыс. га, што складае 22,6 працэнта да плана. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на плошчы 53,3 тыс. га, Віцебскай — 3,99 тыс. га, Гомельскай — 17 тыс. га, Гродзенскай — 36,2 тыс. га, Мінскай — 22,6 тыс. га, Магілёўскай — 7, 97 тыс. га.

Аднагадовая трава пасеяна на 14,7 тыс. га плошчаў, што складае 8,23 працэнта ад плана. Таксама аграрыі пачалі сяўбу лёну-даўгунцу. Культура пасеяна на 0,87 тыс. га — гэта 1,74 працэнта ад плана.

Глеба пад сяўбу ранніх яравых падрыхтавана на 300,9 тыс. га — гэта 48,3 працэнта да плана. Таксама вядзецца падкормка культур: азімыя збожжавыя падкормлены на плошчы 1,34 млн. га (87,8 працэнта да плана), крыжакветныя на зерне — 355,7 тыс. га (82,8 працэнта да плана), шматгадовая трава на раллі — 171, 2 тыс. га (18,6 працэнта да плана), палепшаныя лугапашавыя ўгоддзі — 188,6 тыс. га (15 працэнтаў да плана).

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.