У мінулыя выхадныя ў нас ночы (і не толькі) былі досыць халодныя, калі сярэднія значэнні тэмпературы паветра былі ў асноўным на 2—8 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Але ўжо на гэтым тыдні ўначы будзе цяплей, а днём нават па-летняму прыпякаць.
У мінулыя выхадныя ў нас ночы (і не толькі) былі досыць халодныя, калі сярэднія значэнні тэмпературы паветра былі ў асноўным на 2—8 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Але ўжо на гэтым тыдні ўначы будзе цяплей, а днём нават па-летняму прыпякаць.
Як паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у найбліжэйшыя трое сутак дажджы па-ранейшаму будуць насіць кароткачасовы характар і распаўсюджвацца па тэрыторыі Беларусі нераўнамерна. У сувязі з гэтым з аўторка да чацвярга ў большасці раёнаў Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі месцамі чакаецца надзвычайная пажарная небяспека. Дзейнічае чырвоны ўзровень небяспекі, папярэджваюць у Белгідрамеце.
У аўторак без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад 3 да 9 градусаў, а па поўдні месцамі — да плюс 11 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 21—27 градусаў. І 7 чэрвеня будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 6 градусаў па паўночным усходзе да 13 градусаў па поўдні, а днём складзе 22—29 градусаў.
У чацвер чакаецца пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па паўднёвым усходзе краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы слупок тэрмометра дасягне 8—14 градусаў, а ўдзень — 22—28 цяпла.
У пятніцу ноччу будзе пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы чакаецца плюс 8—15 градусаў, а ўдзень — 23—29 градусаў.
Паводле папярэдняга прагнозу айчынных спецыялістаў, цёплае надвор'е захаваецца і на выхадныя. У суботу ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад плюс 8 градусаў па поўначы да плюс 16 градусаў па поўдні. Днём прагназуецца 22—28 градусаў, а вось па поўначы будзе трошкі халадней — дзесьці 20—21 градус.
Характэрна, што тэмпература вады ў вадаёмах краіны некалькі павысіцца. Раней на рэках Беларусі адзначаўся спад узроўняў вады, у выніку чаго на Бярэзіне каля Бабруйска пагоршыліся ўмовы для суднаходства. Цяпер на рэках працягваецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 12 сантыметраў у суткі.
«На Нёмане ў Гродне, Дняпры — каля Магілёва і Жлобіна, Бярэзіне — каля Бабруйска, Сожы — каля Крычава і Слаўгарада ўзроўні вады ніжэй адзнак, якія лімітуюць суднаходства. Вада знаходзіцца на пойме на прытоку Прыпяці рацэ Стыр каля вёскі Лапаціна. Тэмпература вады ў вадаёмах краіны знаходзіцца ў межах ад 11 да 20 градусаў», — распавялі ў Белгідрамеце.
У найбліжэйшую пяцідзёнку, паводле інфармацыі гідролагаў, на рэках Беларусі будзе назірацца ў асноўным спад узроўняў вады, тэмпература ў вадаёмах некалькі павысіцца.
Сяргей КУРКАЧ
Відэаназіранне, празмерныя запыты, публічнае распаўсюджванне.
Ацяпляльныя «лайфхакі» вяскоўцаў.