Вы тут

Вызначаны пераможцы XIX Нацыянальнага конкурсу «Залатая Ліцера»


Вынікі аднаго з ключавых спаборніцтваў прафесіянальнага майстэрства журналістаў, якія працуюць у перыядычных і сеткавых выданнях, інфармацыйных агенцтвах, былі агучаны ў Брэсце. Сімвалічна, што ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася на пляцоўцы III Форуму медыйнай супольнасці Беларусі.


На конкурс было пададзена 414 заявак, але толькі 21 запаветная статуэтка знайшла сваіх уладальнікаў. Імі сталі калектывы рэспубліканскіх і рэгіянальных медыя, творчыя супрацоўнікі, якія вызначыліся ў індывідуальных намінацыях. 

Адну з галоўных журналісцкіх узнагарод — «Залатую Ліцеру» — атрымала рэдактар аддзела палітыкі газеты «Звязда» Вераніка Канюта. Журналіст стала пераможцам у намінацыі «Найлепшы рэпарцёр рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў»

Выдавецкі дом «Звязда» — лаўрэат конкурсу ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі». Дыплом лаўрэата ў намінацыі «Найлепшы аналітычны матэрыял» атрымаў палітычны аглядальнік тэлеканала СТБ Яўген Пуставой, які вядзе ў газеце «Звязда» аўтарскую калонку «Па сутнасці». 

Спецыяльны прыз «За ўклад у журналістыку» атрымаў аглядальнік аддзела палітычнай інфармацыі выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Андрэй Мукавозчык. Гран-пры XIX Нацыянальнага конкурсу «Залатая Ліцера» — у інфармацыйнага агенцтва БелТА і рэдакцыі раённай газеты «Ляхавіцкі веснік». Найлепшым творчым праектам сярод рэгіянальных СМІ года стаў «Школьны дзённік», рэспубліканскім — праект, рэалізаваны калегамі з БелТА, «За пячаткаю памяці». 

Вера АРЦЕМ’ЕВА

г. Брэст

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.