Вы тут

Белтэлерадыёкампанія пакажа канцэрты «Маладзечна-2023»


Сёлета 9 і 10 чэрвеня пройдзе ХХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2023». Дзякуючы трансляцыям асноўных канцэртных праграм і аператыўным выпускам навін гледачы тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 3» змогуць пранікнуцца атмасферай форуму і нават пабываць на яго галоўнай канцэртнай пляцоўцы.


Фота: pixabay.com

З 9 да 11 чэрвеня «Навіны культуры» на сацыякультурным канале будуць выходзіць у фармаце дзённікаў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2023». Карэспандэнты пабываюць на мерапрыемствах музычна-паэтычнага форуму, пагавораць з удзельнікамі і арганізатарамі, пакажуць сюрпрызы, падрыхтаваныя для жыхароў і гасцей горада. А вынікі свята даведаемся ў нядзелю ў праграме «Культурны тыдзень».

Цэнтральнай падзеяй першага дня стане ўрачыстае адкрыццё ХХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2023» «Усе зоркі зышліся» на сцэне Летняга амфітэатра. У канцэртнай праграме возьмуць удзел артысты тэлевізійных праектаў «Х-Фактар» і «Фактар.by». Яны выступяць у суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Я. Фінберга». Мастацкі кіраўнік, галоўны дырыжор — Максім Расоха. Тэлеверсію канцэрта-адкрыцця фестывалю пакажа канал «Беларусь 1» 9 чэрвеня ў 21.45. На наступны дзень 10 чэрвеня ў 11.30 і 15.30 на «Беларусь 3» глядзіце прамыя трансляцыі ІІ і ІІІ тураў рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні «Маладзечна-2023» са сцэны Палаца культуры.

Завершыцца фестываль гала-канцэртам «Любімыя песні. Спяваем разам» на сцэне Летняга амфітэатра. У праграме возьмуць удзел Анатоль Ярмоленка, Уладзімір Громаў, Ірына Дарафеева, Вікторыя Алешка, Жанэт, Нацыянальны акадэмічны народных хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча і іншыя. У рамках канцэрта пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні «Маладзечна-2023». Атрымаць асалоду ад вялікага святочнага канцэрта гледачы тэлеканала «Беларусь 1» змогуць 10 чэрвеня ў 21.50.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.