Вы тут

Аб'яўлены творчы конкурс для навучэнцаў «Ах, словы, чароўныя словы...»


Паспрабаваць свае сілы ў літаратуры запрашаюць школьнікаў і навучэнцаў сярэдніх адукацыйных устаноў нашай краіны. «Ах, словы, чароўныя словы...» — творчы конкурс з такой рамантычнай назвай, прымеркаваны да 110-годдзя адзінага зборніка вершаў Максіма Багдановіча, невялічкай кнігі, якая стала легендай айчыннага прыгожага пісьменства, праводзіцца ў Літаратурным музеі нашага самага маладога класіка.


На спаборніцтва прымаюцца вершы, апавяданні, эсэ, пераклады, крытычныя артыкулы, кніжныя агляды і водгукі адносна невялікага аб’ёму — да трох друкаваных аркушаў. Усяго чатыры намінацыі: «Паэзія», «Проза», «Пераклад», «Крытыка». Адзін аўтар можа падаць не больш за адну творчую заяўку ў кожнай намінацыі.

Заявіць пра ўдзел можна да сярэдзіны чэрвеня, а ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 29 ліпеня. Партнёрамі конкурсу выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Выдавецкі дом «Звязда» і выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Творчыя работы з пазнакай «Конкурс» трэба дасылаць на электронны адрас: maksimbagdanovich@gmail.com. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у музеі. Калі вам ад 14 да 18 гадоў і вы маеце што сказаць на любую з актуальных літаратурных тэм, то гэтае спаборніцтва для вас, далучайцеся!

Аліса БРАТКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.