Вы тут

У Кітаі для выпускнікоў ВНУ створана звыш 2,5 мільёна працоўных месцаў


У Кітаі для выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў створана каля 2,53 мільёна новых працоўных месцаў у рамках кампаніі па садзейнічанні працаўладкаванню. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве адукацыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Міністэрства ініцыявала адпаведную кампанію ў лістападзе мінулага года, на пачатак мая ў ёй узялі ўдзел 2415 універсітэтаў і каледжаў. Органы адукацыі на правінцыйным узроўні дапамагалі наладзіць сувязі паміж ВНУ і прадпрыемствамі, улічваючы асноўныя асаблівасці першых і патрабаванні апошніх да набору персаналу. Тым часам, універсітэтам і каледжам было рэкамендавана запрашаць работадаўцаў на мерапрыемствы па падборы персанала ў кампусах і прапаноўваць ім неабходную дапамогу.

Паводле дадзеных міністэрства, больш чым 1,45 мільёна прадпрыемстваў паведамілі аб больш чым 35 мільёнах вакансіяй у рамках 125 тысяч буйнамаштабных мерапрыемстваў па падборы персанала па ўсёй краіне. Мінадукацыі мяркуе прыкладаць больш намаганняў для пашырэння каналаў працаўладкавання і прадастаўлення кансультацыйных паслуг выпускнікам, якія шукаюць работу.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.