Мінск і Масква разам процістаяць любым спробам умяшання ва ўнутраныя справы дзвюх краін. Пра гэта гаворыцца ў заяве міністраў замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па агульных знешнепалітычных прыярытэтах Расіі і Беларусі, якую Сяргей Алейнік і Сяргей Лаўроў падпісалі па выніках праведзеных сёння ў Маскве перагавораў, паведамляе БелТА.
«Мінск і Масква сумесна працуюць над ліквідацыяй знешніх пагроз нашай агульнай бяспецы, якія выходзяць з боку недружалюбных дзяржаў, процістаяць палітычнаму і незаконнаму санкцыйнаму ціску, а таксама ўсякім спробам умяшання ва ўнутраныя справы нашых краін», — падкрэсліваецца ў дакуменце.
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Расіі пацвердзілі асаблівы саюзніцкі характар двухбаковых адносін і адзінства падыходаў па пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
«Нашы краіны ідуць па шляху стварэння саюзнай дзяржавы, у якой фарміруюцца агульныя прасторы эканомікі, энергетыкі, фінансаў, абароны і бяспекі, міграцыі, гуманітарнага супрацоўніцтва, роўных правоў і свабод грамадзян. Міністэрствы замежных спраў Беларусі і Расіі забяспечваюць знешнепалітычную падтрымку саюзнай інтэграцыі», — адзначаецца ў заяве.
Прэв’ю: БелТА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.