Вы тут

Пачаўся афіцыйны візіт у Расію кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Алейніка


Пачаўся афіцыйны візіт у Расію міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС.


Фота: БелТА

Падчас візіту чакаецца насычаная праграма: перамовы з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым, старшынёй Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Вячаславам Валодзіным і старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянцінай Мацвіенка.

Як удакладнілі ў МЗС, у цэнтры ўвагі будзе тэматыка беларуска-расійскага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне.

У прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі паведамілі, што кіраўнік МЗС Беларусі адразу прыехаў у беларускую дыпмісію. «Сяргей Алейнік коратка абмеркаваў з паслом Дзмітрыем Крутым і саветнікамі-пасланцамі дыпмісіі заўтрашнія перамовы», — сказалі ў прэс-службе.

Візіт Сяргея Алейніка прадоўжыцца па 17 мая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.