Вы тут

Надвор'е: Май парадуе цяплом — на наступным тыдні прыгрэе да 27


Да канца тыдня ў нас будзе панаваць скандынаўскі антыцыклон з цэнтрам над тэрыторыяй Беларусі. Менавіта таму ў краіне захаваецца пераважна сухое і сонечнае надвор'е, пры гэтым з кожным днём тэмпературны фон будзе павышацца і ўвойдзе ў свае кліматычныя рамкі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: .pexels.com

Цяплець пачне нават у цёмны час сутак, верагоднасць начных замаразкаў захаваецца толькі ноччу на чацвер і пятніцу. У далейшым ночы ў Беларусі стануць цяплейшымі, а дзённы прагрэў працягне павялічвацца.

Ужо ў чацвер чакаецца пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па ўсходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—7 градусаў. Месцамі, а па Гродзенскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцях — на большай частцы тэрыторыі, прагназуюцца замаразкі да мінус 3 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 16—22 цяпла.

І ў пятніцу надвор'е будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература начнога паветра будзе ў межах ад 1 да 8 цяпла, месцамі замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. Днём чакаецца ў раёне 17—22 градусаў вышэй за нуль.

Не чакаецца ападкаў у суботу і нядзелю. Калі ў суботу ўначы яшчэ будзе халаднавата (тэмпература паветра апусціцца да 4—9 цяпла), то ў нядзелю ў начны час будзе ўжо плюс 6—13 градусаў. У гэтыя дні павышацца пачне і дзённая тэмпература. У суботу днём слупок тэрмометра паднімецца да 19—24 градусаў, а ў нядзелю — да 20—25 цяпла.

Паводле папярэдняга прагнозу айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня да майскага цяпла дададуцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Але, нягледзячы на ападкі, стане яшчэ цяплей. У панядзелак ноччу надвор'е прагназуецца пераважна без ападкаў, а ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы чакаецца 7—14 градусаў цяпла. Днём паветра прагрэецца да плюс 20—27 градусаў. А вось гэта ўжо сапраўды падобна на гарачы май.

Сіноптыкі лічаць, што ў аўторак тэмпературныя максімумы нас адпусцяць. Але толькі злёгку. У гэты дзень ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах прагназуюцца навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 7 да 14 цяпла. Удзень яна дасягне плюс 16—23 градусаў, месцамі — да плюс 26 градусаў. Цалкам камфортная для мая тэмпература.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.