Вы тут

Прэзідэнт віншуе работнікаў друку з прафесійным святам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў друку з прафесійным святам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Гэта свята аб’ядноўвае тысячы захопленых і творчых майстроў друкаванага слова — прадаўжальнікаў нацыянальных традыцый журналістыкі і асветы, — гаворыцца ў віншаванні. — Прыгажосцю мовы і сілай таленту ў сучасным патоку падзей і фактаў вы дапамагаеце вылучыць галоўнае, зноў і зноў адкрываючы людзям свет інфармацыі, аналітыкі, даведачнай і мастацкай літаратуры, у якім пераплецены веды і мудрасць пакаленняў. Кожная ваша публікацыя або выдавецкі праект уносяць свой уклад у развіццё грамадства, умацаванне дзяржаўнасці і маральных арыенціраў».

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў работнікам і ветэранам галіны за адданасць прафесіі, прынцыповую грамадзянскую пазіцыю, адкрытасць і аб’ектыўнасць. Аляксандр Лукашэнка пажадаў ім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, натхнення і працоўных поспехаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.