Вы тут

Аляксандр Турчын азнаёміўся з ходам падрыхтоўкі да абласных «Дажынак»


Мінскія абласныя «Дажынкі» пройдуць у Салігорску гэтай восенню. З ходам падрыхтоўчых работ да свята азнаёміўся старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын.


Фота: Мінская праўда.

У планах — рэканструкцыя, рамонт шмат якіх аб’ектаў. У прыватнасці, сацыяльных, спартыўных, культурных, медыцынскіх.

У корпусе бальніцы, дзе раней месціліся інсультнае, гінекалагічнае і ЛОР-аддзяленне, ідзе рамонт, рыхтуюць для тынкоўкі і афарбоўкі сцены. Асобныя памяшканні будуць перапланаваны. Будаўнічыя, мантажныя, сантэхнічныя і электратэхнічныя работы вядуць чатыры будаўнічыя ўпраўленні.

Папрыгажэюць таксама спартыўна-відовішчны комплекс, спартыўная дзіцячая школа. На аўтавакзале будзе добраўпарадкавана навакольная тэрыторыя, абновіцца фасад будынка.

Аляксандр Турчын адзначыў, што будзе звернута ўвага і на гарадскі пасёлак Старобін, які знаходзіцца непадалёк. Там ёсць праблемы, якія неабходна вырашаць.

Старшыня Мінаблвыканкама звярнуў увагу таксама на неабходнасць правядення рамонту дарог, што вядуць да горада. Таксама трэба правільна арганізаваць рух.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.