Вы тут

Падведзены вынікі конкурсу «Берасцейскія пісьменнікі — летапісцы роднага краю»


Падведзены вынікі краязнаўчага конкурсу «Берасцейскія пісьменнікі — летапісцы роднага краю», заснавальнікамі якога выступілі Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаўБеларусі і Брэсцкі абласны краязнаўчы музей.


Фота: pixabay.com

Конкурс ладзіўся з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да краязнаўчай дзейнасці, якую ажыццяўляюць айчынныя літаратары, папулярызацыі творчасці пісьменнікаў Брэсцкай вобласці, выяўлення і падтрымкі таленавітых аўтараў. Вынікі творчых спаборніцтваў былі абвешчаны ў музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» ў Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Мерапрыемства ўрачыста адкрыла навуковы супрацоўнік музея Ала Расінская.

Дыпломам першай ступені сярод школьнікаў была адзначана праца «Мікола Купрэеў: папялёўскі перыяд жыцця і творчасці» вучаніцы 10 класа СШ № 5 г. Пружаны Апалінарыі Пракаповіч. Дыпломамі пераможцаў у старшай катэгорыі адзначаны артыкулы Надзеі Парчук (прысвечаны творчасці пісьменніка Веніяміна Бычкоўскага «Пакораны прыгажосцю Палесся») і Расціслава Бензерука, які даследаваў творчасць жабінкаўскага паэта Уладзіміра Кітаеўскага («Аб чым пяюць сонечныя званы?»). Дыплом трэцяй ступені атрымала Вера Стасенка з г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці за нататкі-разважанні па рамане Зінаіды Дудзюк «Слодыч і атрута» «Дакрануцца да чарапкоў жыцця…».

Падчас цырымоніі ўзнагароджання перад прысутнымі выступілі пісьменнікі Анатоль Бензярук, Анатоль Брытун, Зінаіда Дудзюк, якія распавялі пра свае літаратурна-краязнаўчыя даследаванні і адкрыцці. Яркія паэтычныя візітоўкі на тэму захавання гістарычнай памяці падрыхтавалі члены клуба «ПоэтиКо» на чале з кіраўніком Наталляй Кандрашук — Марына Міхалюк і Надзея Момлік. А юныя паэтэсы, студэнткі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Кацярына Мізерыя і Ірына Макарчук пакарылі слухачоў глыбока філасофскімі вершамі, у якіх столькі юнацкага святла і шчодрасці пачуццяў!

Сустрэча скончылася выстаўкай карцін гродзенскай мастачкі Ніны Чурабы «Причуда», а ўзвышана-рамантычны настрой стварыў для прысутных піяніст Марат Нікіцін.

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.