Сёння ў рамках рэспубліканскага суботніка ў Цэнтральным раёне г. Мінска воіны-інтэрнацыяналісты ўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні тэрыторыі Вострава Мужнасці і Смутку.
Ініцыятыва ўдзелу ветэранаў вайны ў Афганістане ў суботніку належала старшыні Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» воіну-інтэрнацыяналісту палкоўніку Уладзіміру Шокаву.
У суботніку прынялі ўдзел не толькі члены Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць», але і старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» воін-інтэрнацыяналіст генерал-маёр Валерый Гайдукевіч, члены Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання "Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы", студэнты будаўнічага, аўтатрактарнага, машынабудаўнічага факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, работнікі ўнітарнага прадпрыемства «Зелянбуд Цэнтральнага раёна г. Мінска».
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.