Вы тут

«Танец фарбаў» Настассі Крэйдзіч


Адкрылася першая персанальная выстава «Танец фарбаў» пятнаццацігадовай мастачкі Настассі Крэйдзіч, навучэнкі 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Брэста», выхаванкі мастацкай школы «Чароўны свет» «Абрыс Клуба» ў ДУК «Брэсцкая цэнтральная бібліятэка імя А.С. Пушкіна» (філіял № 13) у рамках праекта «ART-KIDS», які рэалізуецца бібліятэкай.


Вядучай мерапрыемства выступіла Алена Аляксандраўна Старун, бібліятэкар сектара мастацкай літаратуры старэйшага абанемента дадзенага філіяла.

У самым пачатку адкрыцця сваёй першай персанальнай выставы Насця прызналася, што пачала маляваць у 4 гады, і першым яе творам былі... джунглі і вялікі павук на сцяне. Варта адзначыць, што талент дзяўчыне ў тым ліку перадаўся ў спадчыну, бо дзядуля Насці піша алеем. Падтрымала юную мастачку і цётка, падарыўшы ёй фарбы і мальберт.

Як прызналася юная творца, навучаецца яна ў «Абрыс Клубе» ўжо чацвёрты год. Кіраўніком студыі з’яўляецца Аляксандр Яўгенавіч Савіч, а педагогам дзяўчыны — Ганна Сяргееўна Казак. Першым настаўнікам Насці з’яўляецца Таццяна Валер’еўна Савіч, якая зараз пражывае ў Польшчы, але працягвае дыстанцыйна дапамагаць Насці, у тым ліку ў афармленні яе першай выставы.

Павіншаваць Насцю з адкрыццём першай выставы прыйшлі тата і маці, малодшая сястра, бабулі і дзядулі, аднакласнікі.

Тамара Петровна Паўлава, маці юнай мастачкі, шчыра ўдзячна арганізатарам гэтай выставы, а таксама педагогам дачкі ў «Абрыс Клубе». Тамара Пятроўна сцвярджае, што першапачаткова дзяўчына хацела вывучаць мадэльнае мастацтва, але трапіўшы ў «Абрыс Клуб», гэта аказалася каханне назаўжды. Яна лічыць, што дачка ў той момант знайшла... свой рай, таму ў той навучальны год упадабала менавіта выяўленчае мастацтва свайму імкненню стаць мадэллю. Маці лічыць, што ў той момант Насця знайшла сваё месца ў жыцці.

Тамара Пятроўна дадала, што для Насцінай творчасці ў доме прадастаўлены цэлы пакой, які практычна з’яўляецца пакоем-студыяй, у якім дачка не толькі малюе, але і шые адзенне. Дзяўчыне таксама давялося ўдзельнічаць у стварэнні ўласнай калекцыі. Таму маці вельмі ганарыцца сваёй дачкой, ва ўсім яе падтрымлівае і жадае ёй далейшых творчых поспехаў.

Як адзначае педагог юнай мастачкі Ганна Сяргееўна Казак, Насця вельмі ўпартая і таленавітая. Важна не толькі намаляваць, але і правільна аформіць свае работы, таму Насця якасна, на працягу доўгага перыяду рыхтавала паспарту для сваіх работ, нягледзячы на затрачаны час і сілы, і ў выніку на працягу двух тыдняў уся выстава была паспяхова сабрана ў адзіную кампазіцыю. .

Кіраўнік студыі Аляксандр Яўгенавіч Савіч адзначыў, што яму вельмі падабаецца назіраць, як растуць іх выхаванцы, у тым ліку і Насця. У працах дзяўчыны ён бачыць глыбіню пачуццяў.

Таксама юная творца займаецца пашывам адзення, займаючыся ўжо два гады ва УА «БАЦМТ» у студыі «Шпілька». Насця прызналася, што яе мара — атрымаць профільную мастацкую адукацыю, і яна прыкладае ўсе намаганні, каб аднойчы стаць дызайнерам адзення.

Больш за ўсё дзяўчыне падабаецца працаваць пастэллю і акварэллю, у той час як малюе яна ў самых розных тэхніках, сярод якіх алейны жывапіс, акрыл, гуаш, фламастары і просты аловак. У летні час са сваёй студыяй юная мастачка ходзіць на пленэры.

Натхняецца Насця як прачытанымі кнігамі і вандроўкамі, так і ўласнымі снамі, а сны, як яна прызналася, яна заўсёды бачыць каляровыя.

Адна з самых загадкавых работ Настассі — гэта «Жанчына ў белым» паводле аднайменнага рамана англійскага пісьменніка Уілкі Колінза, які юная мастачка зараз чытае. А адна з самых любімых работ Анастасіі — «Крык жабы».

На работах дзяўчыны можна ўбачыць і родны Брэст. Так, на выставе прадстаўлена графічная работа з выявай Храма Уваскрэсення Хрыстова горада Брэста, а таксама акварэль з выявай скульптуры «Дзяўчына з флейтай», якая знаходзіцца на востраве Закаханых у брэсцкім Парку культуры і адпачынку.

Творчасць Настассі — гэта выдатны прыклад як для іншых прадстаўнікоў юнага пакалення ў тым, што вольны час можна праводзіць, не седзячы ў гаджэтах, а наведваючы самыя разнастайныя ўстановы дадатковай адукацыі, знаходзячы і рэалізуючы ўсе свае таленты, а яны, паверце, ёсць у кожнага, як у дзіцяці, так і ў дарослага.

У той жа самы час для любога дзіцяці важна, каб яго падтрымалі дарослыя, сям’я, перш за ўсё, у занятку любімай справай. Толькі ў такім выпадку можна гарантаваць, што нашыя дзеці вырастуць гарманічнымі, рознабакова і творча развітымі асобамі.

Пажадаем юнай мастачцы творчых поспехаў і здзяйснення яе мары аб паступленні ў профільную мастацкую ўстанову!

Выстава будзе працаваць з 15 красавіка па 15 мая 2023 года, таму ў кожнага жадаючага будзе магчымасць яе наведаць і дакрануцца да мастацтва Настассі Крэйдзіч.

Святлана СЁМІНА

Фота аўтара

г. Брэст

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.