Вы тут

Вальфовіч: абноўленая Канцэпцыя нацбяспекі выклікала інтарэс у грамадстве


Абноўленая Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі выклікала інтарэс у грамадстве, заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч. Сёння ён прымае ўдзел у нарадзе з кіраўнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі ў Міністэрстве адукацыі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Паводле яго слоў, праект абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі — гэта адзін з механізмаў забеспячэння нацыянальнай бяспекі, абароны нашых нацыянальных інтарэсаў. «Сёння па даручэнні кіраўніка дзяржавы пачата работа па абмеркаванні гэтага дакумента на розных дыскусійных пляцоўках. Я папрашу кіраўнікоў ВНУ гэту работу актывізаваць на базе сваіх вышэйшых навучальных устаноў, закрану тыя новаўвядзенні, якія закладзены ў праекце канцэпцыі, чаму мы абнавілі канцэпцыю, у сувязі з чым. Хаця многія з іх самі прымалі ўдзел у падрыхтоўцы праекта абноўленай канцэпцыі і былі ўключаны ў склад навукова-экспертнай супольнасці. Я прапанаваў расійскім калегам пры рабоце над Канцэпцыяй бяспекі Саюзнай дзяржавы таксама задзейнічаць нашу навукова-экспертную супольнасць для таго, каб гэтыя дакументы сапраўды былі падмацаваны не проста словамі, але і тэарэтычнымі выкладкамі», — расказаў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар адзначыў, што ўсе навелы абноўленай канцэпцыі зведзены ў пяць блокаў. «Гэта датычыцца паняційна-катэгарыяльнага апарату, аналізу сучаснай ацэнкі абстаноўкі, гэта абнаўленне асноўнай базы паняццяў, карэкціроўка некаторых індыкатараў ацэнкі нацыянальнай бяспекі, зыходзячы з новых выклікаў і пагроз. І пяты блок — з’яўленне новай сферы — біялагічнай бяспекі. Паспрабую прайсціся па кожным гэтым блоку. Выслухаю меркаванні, можа, у некага ўжо нейкія ёсць пытанні, паспрабую адказаць на гэтыя пытанні. Калі трэба супрацоўнікі дзяржсакратарыята прымуць удзел у дыялогавых пляцоўках у ВНУ пры абмеркаванні гэтага дакумента. Думаю, што за гэты год мы даволі добра абкатаем гэты дакумент, выверым усе шурпатасці і вынесем яго на даклад на Усебеларускі народны сход для зацвярджэння яго нашым народам», — падкрэсліў ён.

«Мы гэту работу толькі пачалі, але інтарэс, сапраўды, у грамадстве ёсць. Тыя дыскусійныя пляцоўкі, якія прайшлі ўжо, паказваюць, што людзі з інтарэсам і разуменнем успрымаюць тое, што такі дакумент патрэбны сёння, проста неабходны, — дадаў Аляксандр Вальфовіч. — Сёння вельмі шмат рызык, выклікаў для нацыянальнай бяспекі, якія мяжуюць з пагрозай. І перш за ўсё вельмі хочацца, каб не грымнуў гром на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, гэта значыць не пачалі грукатаць гарматы. А для гэтага трэба своечасова ўключаць рычагі, механізмы для рэагавання на тыя рызыкі і выклікі, каб прадухіліць бяду па вялікім рахунку. Таму Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі — гэта алгарытм работы дзяржаўных органаў усіх сфер для таго, каб, перш за ўсё, засцерагчы ад небяспекі краіну, засцерагчы ад небяспекі насельніцтва, абараніць нашы нацыянальныя інтарэсы».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.