Вы тут

Памяць маракоў-падводнікаў, якія загінулі ў мірны час, ушанавалі ў Івацэвічах


7 красавіка 1989 года ў Нарвежскім моры ў выніку пажару затанула савецкая атамная падводная лодка К-278 «Камсамолец». Загінулі 42 з 69 членаў яе экіпажа. З 1996 года ў гэты дзень ветэраны-падводнікі і сваякі ўспамінаюць сваіх таварышаў і блізкіх, якія не вярнуліся з паходаў, сярод якіх нямала і нашых землякоў. Па традыцыі, 7 красавіка ўсе караблі флоту прыспускаюць Андрэеўскі сцяг, ваенныя маракі ўшаноўваюць памяць загінулых таварышаў хвілінай маўчання. 


Члены Івацэвіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ваенных маракоў», якую ўзначальвае галоўны карабельны старшына Леанід Бысік, традыцыйна сабраліся ў гарадскім парку ў цэнтры горада, на алеі адміралаў зямлі беларускай ля памятнага знака ўраджэнцам Беларусі, якія служылі ў Ваенна-Марскім флоце.

Хвілінай маўчання ветэраны ВМФ ушанавалі памяць загінуўшых падводнікаў, усклалі кветкі да падножжа памятнага знака.

У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні раённай грамадскай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» падпалкоўнік Міхаіл Кавалёў.

Старэйшы матрос Мікалай Ерчак, які служыў на Паўночным флоце ў 60-х гадах мінулага стагоддзя ўзяў слова: «Я прымаў удзел ва ўздыме загінулых маракоў з падводнай лодкі К-3 „Ленінскі камсамол“. І гэта са мной назаўжды. Я смуткую...».

Мічман Пётр Атанаў з Паўночнага флоту падзяліўся сваімі ўспамінамі і адчуваннямі: «За маімі плячыма адзінаццаць далёкіх паходаў. Мяне мароз прабірае, калі кажуць пра службу на падводных лодках. Аддаць сёння даніну памяці падводнікам, якія пайшлі з жыцця, — мой абавязак».

Капітан 2 рангу Васіль Пашкевіч з Ціхаакіянскага флоту: «Падплаў — гэта ўсё маё жыццё. Сярод загінулых маракоў вельмі шмат тых, каго я ведаў асабіста. У гэты дзень я памінаю сяброў і таварышаў па службе, з кім вучыўся, служыў, хадзіў у далёкія паходы...і якіх ужо няма сёння з намі».

Старшына 1 стацці Віктар Козлов узгадаў: «Экіпаж лодкі для мяне — гэта сям’я. Ад кожнага члена экіпажа залежыць жыццё членаў каманды. Сярод тых, хто загінуў на лодках, шмат маракоў, якія ахвяравалі сваім жыццём для выратавання астатніх. Вечная ім памяць...».

Памяць пра маракоў-падводнікаў, якія да апошняга змагаліся за жывучасць сваіх лодак, заўсёды будзе жыць у сэрцах іх таварышаў і таварышаў па службе.

У Івацэвічах памятны знак ваенным маракам-ураджэнцам Беларусі быў адкрыты 22 ліпеня 2017 года, Алея адміралаў зямлі беларускай — 31 ліпеня 2022 года.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.