Вы тут

Качанава: Санкцыі для нас не навіна, да нас часта іх прымяняюць


Санкцыі для нас не навіна, да нас часта іх прымяняюць, заявіла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, каментуючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, паведамляе БелТА.


«Санкцыі для нас — не нейкая навіна. Сапраўды, да нас часта ужываюць санкцыі. Таму што, калі краіна развіваецца па сваіх традыцыях і законах, многім гэта не падабаецца. Але разам з тым мы бачым вынікі той палітыкі, якая праводзіцца ў нашай краіне, — адзначыла Наталля Качанава. — Перш за ўсё — заўсёды пра гэта кажа Прэзідэнт — для нас галоўнае эканоміка. Будзе эканоміка — усё астатняе будзе складвацца ўдала. І таму тыя задачы, якія былі пастаўлены Прэзідэнтам па імпартазамяшчэнні, адкрыцці новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў у кожным раёне, кожным горадзе, — гэта ж задачы не сённяшняга і нават не ўчарашняга дня. Пра гэта Прэзідэнт гаварыў даўно — што трэба мець свае вытворчасці, прадпрыемствы, свае тэхналогіі, навуку для таго, каб мы маглі жыць так, як лічым патрэбным. І акрамя таго, каб маглі развівацца».

Спікер падкрэсліла: нягледзячы на санкцыйны ціск, беларуская эканоміка развіваецца. «Мы бачым, што эканоміка паказвае тое, што мы сёння можам спакойна жыць і працаваць. У нас дастаткова працоўных месцаў. У нас людзі сёння, якія хочуць зарабіць, — могуць працаваць. Калі ласка, працуйце на прадпрыемствах, у арганізацыях — ёсць працоўныя месцы. Адкрыты магчымасці для пастаўкі сваёй прадукцыі на экспарт. І, вядома, мы павінны захаваць усё тое, што ў нас было, усе нашы вытворчасці і прадпрыемствы, — дапоўніла старшыня Савета Рэспублікі. — Таму ў эканоміцы пытанне нумар адзін — гэта стварэнне новых тэхналогій і вытворчасцяў, імпартазамяшчэнне. Пра што кажа Прэзідэнт. І, вядома, гэта эфектыўная работа нашых прадпрыемстваў».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.